Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Светлана Тихановская

Адрес канала: @tsikhanouskaya
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 25.14K
Описание канала:

Бот для пытанняў: @AskOffice_Bot
Сайт: https://tsikhanouskaya.org/
Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/
FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya
ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал tsikhanouskaya и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 7

2023-12-13 16:32:03
Офіс, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада выносяць на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі

Падзенне рэжыму дасць беларусам шанец устанавіць дэмакратыю. Як не ўпусціць гэтую магчымасць, пазбегнуць прававога хаосу і спробаў рэваншу з боку памагатых дыктатуры? Для гэтага неабходны загадзя прадуманы план.

Менавіта таму прадстаўнікі палітычных структураў, арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і аналітычных цэнтраў у сферы эканомікі, палітыкі, стратэгічнай камунікацыі, права і міжнародных адносінаў распрацавалі і выносяць на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. Яе асноўная мэта – транзіт улады і ўсталяванне ў Беларусі дэмакратычнай сістэмы, у якой немагчымае з'яўленне новай дыктатуры.

Сярод раздзелаў Стратэгіі – правядзенне дэмакратычных выбараў, аднаўленне канстытуцыйнага парадку і законнасці, захаванне міжнародных абавязацельстваў, забеспячэнне эканамічнай стабільнасці і развіцця, аднаўленне грамадзянскай супольнасці і нацыянальнае адраджэнне.

Абмеркаванне Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі пачынаецца ўжо зараз! Азнаёміцца ​​з тэкстам дакумента можна па спасылцы, а задаць пытанні, пакінуць прапановы і каментары – з дапамогай @AskOffice_Bot і платформы Новая Беларусь.
14.9K views13:32
Открыть/Комментировать
2023-12-12 00:18:39
Ціханоўская – Туску: «Спадзяюся на шчыльнае супрацоўніцтва і ўмацаванне польска-беларускіх адносінаў»

Беларуская лідарка павіншавала Дональда Туска з прызначэннем на пасаду прэм’ер-міністра Польшчы.

Святлана Ціханоўская: «Паважаны спадар Туск, віншую з абраннем на пасаду прэм’ер-міністра Польшчы.

Я ўдзячная вам за ўсю дапамогу, якую вы аказвалі Беларусі на працягу доўгіх гадоў. І спадзяюся на шчыльнае супрацоўніцтва, якое паскорыць дэмакратычныя працэсы ў нашай краіне. Асабліва важна для нас вызваленне ўсіх палітвязняў, у тым ліку журналіста Анджэя Пачобута.

Я ўпэўненая, што вашае лідарства і здольнасць да стратэгічнага бачання будуць моцным стымулам для ўмацавання і развіцця польска-беларускіх адносінаў».
22.5K views21:18
Открыть/Комментировать
2023-12-11 12:59:59
ЕС абвясціў аб новай падтрымцы для беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці

На пачатку працоўнай паездкі ў Брусель Святлана Ціханоўская правяла сумесны брыфінг з Вярхоўным прадстаўніком Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем. Падчас брыфінгу былі ўзнятыя пытанні вызвалення палітвязняў, падтрымкі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці, а таксама прыцягнення рэжыму да адказнасці.

Асобна лідарка падкрэсліла нелегітымнасць «выбараў», якія мусяць адбыцца ў 2024 годзе: «Мы заклікаем еўрапейскіх міністраў не прызнаваць вынікі так званых выбараў Лукашэнкі ў 2024 годзе. Гэта фэйк і фарс».

У сваю чаргу Жазэп Барэль адзначыў, што ЕС дасведчаны аб сітуацыі ў Беларусі, таму санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі будуць працягвацца. Таксама падчас прэс-брыфінгу ён абвясціў аб дадатковай падтрымцы для беларусаў:

«Сёння я абвяшчу аб дадатковай фінансавай падтрымцы – у памеры 30 млн еўра – для беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў. Разам з нашай сённяшняй аб’явай мы дасягнём лічбы ў 140 млн еўра з 2020 года. Я ведаю, дарагая Святлана, што гэта кропля ў акіяне патрэбаў беларускага народу і апазіцыі, але мы робім усё магчымае, каб падтрымаць вас».

Таксама па запрашэнні Барэля беларуская лідарка выступіла перад міністрамі замежных спраў ЕС і возьме ўдзел у пасяджэнні Кансультатыўнай групы «ЕС-Беларусь» 12 снежня.
20.9K views09:59
Открыть/Комментировать
2023-12-09 14:08:49
Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская сустрэлася з Дэвідам Кэмеранам і прадстаўнікамі 8 краінаў у МВФ

Беларуская лідарка разам з дарадцам па эканамічных пытаннях і віцэ-прэзідентам АВВА Алесем Аляхновічам, а таксама супрацоўнікам BEROC Зміцерам Крукам упершыню сустрэліся з прадстаўнікамі 8 краінаў у Міжнародным Валютным Фондзе. У сустрэчы ўдзельначалі прадстаўнікі Літвы, Aўстрыі, Бельгіі, Францыі, Грэцыі, Іспаніі, Ірландыі і Польшчы. Бакі абмяркоўвалі планы па трансфармацыі беларускай эканомікі – у тым ліку пенсійная рэформа, мадэлі прыватызацыі і пераход да зялёнай эканомікі. Лідарка выказала спадзяванне на падтрымку з боку МВФ у правядзенні і карэкціроўках рэформаў пасля дэмакратычнага транзіту ўлады ў Беларусі.

Таксама Святлана Ціханоўская правяла размову з міністрам замежных справаў Велікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам. Палітыкі абмеркавалі магчымасць прызначэння спецпасланніка Вялікабрытаніі па Беларусі і пачатак стратэгічнага дыялогу паміж краінамі. Міністр паведаміў, што Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць 17 рэжымных суддзяў і пракурораў.
14.7K views11:08
Открыть/Комментировать
2023-12-09 09:01:31
Праект зялёнай эканомікі для Беларусі: што гэта і навошта?

Сёння ўвесь свет разумее: ігнараваць экалагічныя праблемы нельга. І Беларусь, якая перажыла Чарнобыльскую катастрофу, адчувае гэта асабліва востра. Дэфіцыт прыродных рэсурсаў, забруджванне асяроддзя, змены клімату патрабуюць інавацыйных і смелых рашэнняў, а таксама паслядоўнай і прадуманай палітыкі ў дачыненні да навакольнага асяроддзя.

Менавіта таму Цэнтр сацыяльных і эканамічных даследаванняў CASE у супрацоўніцтве з эканамічнай камандай Офіса Святланы Ціханоўскай распрацаваў Канцэпцыю зялёнай эканомікі і прапановы рэформаў.

«Зялёная эканоміка – гэта важны элемент эканамічнага развіцця краіны, пры якім на першае месца ставіцца дабрабыт людзей без шкоды навакольнаму асяроддзю. Пры такім падыходзе выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі, рэсурсы выдаткоўваюцца рацыянальна, а выкіды парніковых газаў зводзяцца да мінімуму», – кажа Алесь Аляхновіч, дарадца па эканамічных рэформах Святланы Ціханоўскай і адзін з кіраўнікоў праекта.

«Дзяржавы, якія развіваюць эканоміку без уліку зялёных тэхналогіяў, не змогуць падтрымліваць канкурэнтаздольнасць сваіх тавараў на сусветным узроўні ў доўгатэрміновай перспектыве», – адзначае Аляксандра Мамаева, каардынатарка па зялёнай эканоміцы эканамічнай каманды Офіса.

Што Беларусі дасць зялёная эканоміка?

энергетычную незалежнасць ад расійскага газу;
эканамічны рост і рост працоўных месцаў;
міжнародныя інвестыцыі;
дабрабыт і здароўе грамадзянаў.

Даведацца пра крокі да зялёнай эканоміцы і падрабязней азнаёміцца з Канцэпцыяй вы можаце на сайце belarusgreeneconomy.eu/.
20.8K views06:01
Открыть/Комментировать
2023-12-05 15:31:10
Святлана Ціханоўская ў Кангрэсе ЗША: слуханні па Беларусі і адказы на пытанні ў жывым эфіры

Сёння, 5 снежня, у Падкамітэце па Еўропе Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША адбудуцца слуханні па Беларусі. На іх з прамовай выступіць беларуская лідарка, а таксама адкажа на пытанні амерыканскіх кангрэсменаў.

Галоўныя тэмы слуханняў:
палітыка ЗША па Беларусі;
будучыня дэмакратыі ў нашай краіне;
абмежаванні ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі;
дапамога беларускай грамадзянскай супольнасці.

Мерапрыемства пачнецца а 18:00 па мінскім часе. Далучайцеся да анлайн-трансляцыі!
22.9K views12:31
Открыть/Комментировать
2023-12-02 17:10:26
Адвэнт-каляндар салідарнасці: Святлана Ціханоўская разам з дачкой Агніяй далучыліся да ініцыятывы «Вольных Паштовак»

«Вольныя Паштоўкі» запусцілі адвэнт-каляндар у падтрымку нашых палітвязняў. Да 25 снежня трэба выконваць простыя заданні: напісаць ліст палітвязню, падзяліцца вершамі з-за кратаў ці проста паслухаць музыку, якую стварылі нашыя героі.

Святлана Ціханоўская: «Дзеці вельмі любяць розныя калядныя забавы. Напрыклад, мая дачка заўсёды просіць набыць ёй адвэнт-каляндар з цукеркамі ды шакаладкамі. Каб кожны дзень адчыняць па акенцу і частавацца новымі ласункамі. Ёй заўсёды цікава: а што заўтра знойдзецца ў календары. А праз цікавасць да ўсяго новага і нязведанага дзяцей лёгка можна далучаць да добрых справаў.

Я распавяла Агніі пра адвэнт-каляндар «Вольных Паштовак». І сёння мы разам з ёй паспрабавалі выканаць адно з гэтых заданняў – зрабіць арыгамі, кветачку цюльпана. Гэта не заняло ў нас шмат часу – інструкцыя хутка знайшлася ў інтэрнэце. Агнія ўпершыню рабіла арыгамі і ёй вельмі спадабалася. А я была радая правесці час з дачкой і паказаць прыклад таго, што рабіць добрыя справы зусім не складана.

Дарагія мае, далучайцеся да месяца салідарнасці з «Вольнымі Паштоўкамі» і выконвайце заданні з каляндара! Гэта просты прыклад таго, як выказаць салідарнасць з палітвязнямі, і адначасова добры спосаб правесці час з дзецьмі, сябрамі і блізкімі».

Спампаваць каляндар можна па спасылцы!
18.4K views14:10
Открыть/Комментировать
2023-12-01 14:32:37 Ціханоўская – беларусам: «Кожнае вашае слова і дзеянне – мае значэнне і набліжае нас да перамогі»

Беларуская лідарка прапанавала беларусам 5 спосабаў, як тут і зараз рэагаваць так званы «Адзіны дзень галасавання». Яна таксама падкрэсліла, што ні беларусы, ні міжнародная супольнасць вынікі гэтых БЕЗВЫБАРАЎ не прызнаюць.

Святлана Ціханоўская: «Я заклікаю вас выказаць нязгоду з выбарчым фарсам – хаця я разумею, што ва ўмовах тэрору бяспечных спосабаў амаль не засталося. Але вось тое, што кожны з вас можа рабіць ужо зараз:

Пазбягайце ўдзелу ў любых рэжымных мерапрыемствах.

Выкарыстоўвайце незалежныя медыя для атрымання праўдзівай інфармацыі. Пры гэтым выкарыстоўвайце VPN і прыбірайце лічбавыя сляды.

Не дазваляйце рэжыму падмануць сябе, вашых блізкіх і сяброў. Тлумачце, чаму тое, што абвясціў Лукашэнка – гэта БЕЗВЫБАРЫ.

Збірайце доказы злачынстваў рэжыму і яго памагатых. Яны павінны ведаць, што панясуць адказнасць за свае дзеянні.

Выкарыстоўвайце сродкі творчага самавыражэння: музыку, кіно, мастацтва, сатыру і іронію. Нават размова на беларускай мове можа быць спосабам выражэння нязгоды».
22.6K views11:32
Открыть/Комментировать
2023-11-29 12:41:46
Святлана Ціханоўская – Палку Каліноўскага: «У нас ёсць супольная мэта – свабодная Беларусь»

Сёння ў Кіеве праходзіць Канферэнцыя «Шлях да Волі», якую арганізоўвае фонд Палка Каліноўскага ў партнёрстве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Беларуская лідарка выступіла на адкрыцці Канферэнцыі з вітальным словам:

«У нас могуць быць розныя палітычныя погляды, розныя лёсы, але ў нас ёсць супольная мэта – свабодная Беларусь. Гэта тая мэта, якая натхняе нас і дае сілы працягваць нашу барацьбу.

На кожнай сваёй сустрэчы, у кожным выступе я заклікаю свет падтрымаць Украіну і беларускіх добраахвотнікаў. Таму што Украіна сёння вядзе барацьбу не толькі за сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, але і за свабоду Беларусі і ўсёй Еўропы.

Мы павінны быць салідарнымі і падтрымліваць адно аднаго. Толькі разам, аб’ядноўваючы нашыя сілы і рэсурсы, мы можам перамагчы».

Таксама ўдзел у мерапрыемстве бяруць прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Генадзь Манько. Падчас Канферэнцыі плануецца абмеркаваць украінска-беларускія адносіны і стратэгію вызвалення Беларусі.
16.3K views09:41
Открыть/Комментировать
2023-11-28 20:03:06
Святлана Ціханоўская заклікала Латвію прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў

Беларуская лідарка сустрэлася з дзяржаўным сакратаром Міністэрства ўнутраных справаў Латвіі Дзімітрыйсам Трафімаўсам. Палітыкі абмеркавалі праблемы легалізацыі беларусаў у Латвіі і бюракратычныя перашкоды, з якімі яны сутыкаюцца.

Святлана Ціханоўская заклікала дзяржсакратара разгледзець магчымасць прызнання пратэрмінаваных пашпартоў сапраўднымі. Таксама лідарка папрасіла знайсці рашэнні для дзяцей, якія нарадзіліся ў Латвіі, і не могуць атрымаць беларускія дакументы.

На сустрэчы дамовіліся, што Міністэрства ўнутраных справаў апублікуе інструкцыю па легалізацыі для беларусаў у Латвіі. Трафімаўс адзначыў, што Латвія гатовая разгледзець магчымасць выдачы часовай абароны для беларусаў, якія пакінулі краіну праз рэпрэсіі.
19.2K views17:03
Открыть/Комментировать