Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Офіс, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада вынося | Светлана Тихановская

Офіс, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада выносяць на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі

Падзенне рэжыму дасць беларусам шанец устанавіць дэмакратыю. Як не ўпусціць гэтую магчымасць, пазбегнуць прававога хаосу і спробаў рэваншу з боку памагатых дыктатуры? Для гэтага неабходны загадзя прадуманы план.

Менавіта таму прадстаўнікі палітычных структураў, арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і аналітычных цэнтраў у сферы эканомікі, палітыкі, стратэгічнай камунікацыі, права і міжнародных адносінаў распрацавалі і выносяць на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. Яе асноўная мэта – транзіт улады і ўсталяванне ў Беларусі дэмакратычнай сістэмы, у якой немагчымае з'яўленне новай дыктатуры.

Сярод раздзелаў Стратэгіі – правядзенне дэмакратычных выбараў, аднаўленне канстытуцыйнага парадку і законнасці, захаванне міжнародных абавязацельстваў, забеспячэнне эканамічнай стабільнасці і развіцця, аднаўленне грамадзянскай супольнасці і нацыянальнае адраджэнне.

Абмеркаванне Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі пачынаецца ўжо зараз! Азнаёміцца ​​з тэкстам дакумента можна па спасылцы, а задаць пытанні, пакінуць прапановы і каментары – з дапамогай @AskOffice_Bot і платформы Новая Беларусь.