Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Ціханоўская – Туску: «Спадзяюся на шчыльнае супрацоўніцтва і ў | Светлана Тихановская

Ціханоўская – Туску: «Спадзяюся на шчыльнае супрацоўніцтва і ўмацаванне польска-беларускіх адносінаў»

Беларуская лідарка павіншавала Дональда Туска з прызначэннем на пасаду прэм’ер-міністра Польшчы.

Святлана Ціханоўская: «Паважаны спадар Туск, віншую з абраннем на пасаду прэм’ер-міністра Польшчы.

Я ўдзячная вам за ўсю дапамогу, якую вы аказвалі Беларусі на працягу доўгіх гадоў. І спадзяюся на шчыльнае супрацоўніцтва, якое паскорыць дэмакратычныя працэсы ў нашай краіне. Асабліва важна для нас вызваленне ўсіх палітвязняў, у тым ліку журналіста Анджэя Пачобута.

Я ўпэўненая, што вашае лідарства і здольнасць да стратэгічнага бачання будуць моцным стымулам для ўмацавання і развіцця польска-беларускіх адносінаў».