Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ЕС абвясціў аб новай падтрымцы для беларускіх дэмакратычных сі | Светлана Тихановская

ЕС абвясціў аб новай падтрымцы для беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці

На пачатку працоўнай паездкі ў Брусель Святлана Ціханоўская правяла сумесны брыфінг з Вярхоўным прадстаўніком Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем. Падчас брыфінгу былі ўзнятыя пытанні вызвалення палітвязняў, падтрымкі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці, а таксама прыцягнення рэжыму да адказнасці.

Асобна лідарка падкрэсліла нелегітымнасць «выбараў», якія мусяць адбыцца ў 2024 годзе: «Мы заклікаем еўрапейскіх міністраў не прызнаваць вынікі так званых выбараў Лукашэнкі ў 2024 годзе. Гэта фэйк і фарс».

У сваю чаргу Жазэп Барэль адзначыў, што ЕС дасведчаны аб сітуацыі ў Беларусі, таму санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі будуць працягвацца. Таксама падчас прэс-брыфінгу ён абвясціў аб дадатковай падтрымцы для беларусаў:

«Сёння я абвяшчу аб дадатковай фінансавай падтрымцы – у памеры 30 млн еўра – для беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў. Разам з нашай сённяшняй аб’явай мы дасягнём лічбы ў 140 млн еўра з 2020 года. Я ведаю, дарагая Святлана, што гэта кропля ў акіяне патрэбаў беларускага народу і апазіцыі, але мы робім усё магчымае, каб падтрымаць вас».

Таксама па запрашэнні Барэля беларуская лідарка выступіла перад міністрамі замежных спраў ЕС і возьме ўдзел у пасяджэнні Кансультатыўнай групы «ЕС-Беларусь» 12 снежня.