Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Адвэнт-каляндар салідарнасці: Святлана Ціханоўская разам з дач | Светлана Тихановская

Адвэнт-каляндар салідарнасці: Святлана Ціханоўская разам з дачкой Агніяй далучыліся да ініцыятывы «Вольных Паштовак»

«Вольныя Паштоўкі» запусцілі адвэнт-каляндар у падтрымку нашых палітвязняў. Да 25 снежня трэба выконваць простыя заданні: напісаць ліст палітвязню, падзяліцца вершамі з-за кратаў ці проста паслухаць музыку, якую стварылі нашыя героі.

Святлана Ціханоўская: «Дзеці вельмі любяць розныя калядныя забавы. Напрыклад, мая дачка заўсёды просіць набыць ёй адвэнт-каляндар з цукеркамі ды шакаладкамі. Каб кожны дзень адчыняць па акенцу і частавацца новымі ласункамі. Ёй заўсёды цікава: а што заўтра знойдзецца ў календары. А праз цікавасць да ўсяго новага і нязведанага дзяцей лёгка можна далучаць да добрых справаў.

Я распавяла Агніі пра адвэнт-каляндар «Вольных Паштовак». І сёння мы разам з ёй паспрабавалі выканаць адно з гэтых заданняў – зрабіць арыгамі, кветачку цюльпана. Гэта не заняло ў нас шмат часу – інструкцыя хутка знайшлася ў інтэрнэце. Агнія ўпершыню рабіла арыгамі і ёй вельмі спадабалася. А я была радая правесці час з дачкой і паказаць прыклад таго, што рабіць добрыя справы зусім не складана.

Дарагія мае, далучайцеся да месяца салідарнасці з «Вольнымі Паштоўкамі» і выконвайце заданні з каляндара! Гэта просты прыклад таго, як выказаць салідарнасць з палітвязнямі, і адначасова добры спосаб правесці час з дзецьмі, сябрамі і блізкімі».

Спампаваць каляндар можна па спасылцы!