Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Праект зялёнай эканомікі для Беларусі: што гэта і навошта? Сё | Светлана Тихановская

Праект зялёнай эканомікі для Беларусі: што гэта і навошта?

Сёння ўвесь свет разумее: ігнараваць экалагічныя праблемы нельга. І Беларусь, якая перажыла Чарнобыльскую катастрофу, адчувае гэта асабліва востра. Дэфіцыт прыродных рэсурсаў, забруджванне асяроддзя, змены клімату патрабуюць інавацыйных і смелых рашэнняў, а таксама паслядоўнай і прадуманай палітыкі ў дачыненні да навакольнага асяроддзя.

Менавіта таму Цэнтр сацыяльных і эканамічных даследаванняў CASE у супрацоўніцтве з эканамічнай камандай Офіса Святланы Ціханоўскай распрацаваў Канцэпцыю зялёнай эканомікі і прапановы рэформаў.

«Зялёная эканоміка – гэта важны элемент эканамічнага развіцця краіны, пры якім на першае месца ставіцца дабрабыт людзей без шкоды навакольнаму асяроддзю. Пры такім падыходзе выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі, рэсурсы выдаткоўваюцца рацыянальна, а выкіды парніковых газаў зводзяцца да мінімуму», – кажа Алесь Аляхновіч, дарадца па эканамічных рэформах Святланы Ціханоўскай і адзін з кіраўнікоў праекта.

«Дзяржавы, якія развіваюць эканоміку без уліку зялёных тэхналогіяў, не змогуць падтрымліваць канкурэнтаздольнасць сваіх тавараў на сусветным узроўні ў доўгатэрміновай перспектыве», – адзначае Аляксандра Мамаева, каардынатарка па зялёнай эканоміцы эканамічнай каманды Офіса.

Што Беларусі дасць зялёная эканоміка?

энергетычную незалежнасць ад расійскага газу;
эканамічны рост і рост працоўных месцаў;
міжнародныя інвестыцыі;
дабрабыт і здароўе грамадзянаў.

Даведацца пра крокі да зялёнай эканоміцы і падрабязней азнаёміцца з Канцэпцыяй вы можаце на сайце belarusgreeneconomy.eu/.