Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Святлана Ціханоўская – Палку Каліноўскага: «У нас ёсць супольн | Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская – Палку Каліноўскага: «У нас ёсць супольная мэта – свабодная Беларусь»

Сёння ў Кіеве праходзіць Канферэнцыя «Шлях да Волі», якую арганізоўвае фонд Палка Каліноўскага ў партнёрстве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Беларуская лідарка выступіла на адкрыцці Канферэнцыі з вітальным словам:

«У нас могуць быць розныя палітычныя погляды, розныя лёсы, але ў нас ёсць супольная мэта – свабодная Беларусь. Гэта тая мэта, якая натхняе нас і дае сілы працягваць нашу барацьбу.

На кожнай сваёй сустрэчы, у кожным выступе я заклікаю свет падтрымаць Украіну і беларускіх добраахвотнікаў. Таму што Украіна сёння вядзе барацьбу не толькі за сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, але і за свабоду Беларусі і ўсёй Еўропы.

Мы павінны быць салідарнымі і падтрымліваць адно аднаго. Толькі разам, аб’ядноўваючы нашыя сілы і рэсурсы, мы можам перамагчы».

Таксама ўдзел у мерапрыемстве бяруць прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Генадзь Манько. Падчас Канферэнцыі плануецца абмеркаваць украінска-беларускія адносіны і стратэгію вызвалення Беларусі.