Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Светлана Тихановская

Адрес канала: @tsikhanouskaya
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 25.14K
Описание канала:

Бот для пытанняў: @AskOffice_Bot
Сайт: https://tsikhanouskaya.org/
Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/
FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya
ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал tsikhanouskaya и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 5

2024-01-17 09:32:01
Святлана Ціханоўская: «Даць адпор дыктатуры – гэта адказнасць кожнай краіны»

Падчас Сусветнага эканамічнага форума ў Давосе адбылася дыскусія, прысвечаная аднаўленню Украіны пасля вайны. Падчас размовы, у якой узяла ўдзел Святлана Ціханоўская, таксама абмяркоўваліся эканамічна-палітычныя праблемы Беларусі. У прыватнасці, узнімалася пытанне, як весці барацьбу з дыктатурай ды аслабіць рэжым Лукашэнкі.

«Змаганне з тыраніяй – гэта не нейкі лакальны бой, што тычыцца выключна Украіны альбо Беларусі. Гэта глабальны бой. Даць адпор дыктатуры – гэта адказнасць кожнай краіны. Мы бачым, як дыктатары пачынаюць супрацоўнічаць адно з адным, ствараюць кааліцыю – каб змагацца з дэмакратычным светам. І які адказ дэмакратычнай супольнасці? «Мы стаміліся!»

Як аслабіць рэжым Лукашэнкі? Ізаляваць палітычна, прыцягнуць дыктатара і яго памагатых да адказнасці. А таксама дапамагаць беларусам, якія супраць рэжыму. Мы не просім свет змагацца замест нас. Дапамажыце нам перамагчы ў гэтай вайне. Нам патрэбнае вашае судзеянне», – адзначыла беларуская лідарка падчас дыскусіі.
14.3K views06:32
Открыть/Комментировать
2024-01-16 18:12:44
Фінляндыя стала 24 краінай у Альянсе парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь»

Падчас працоўнай паездкі ў Хельсінкі Святлана Ціханоўская разам з дарадцам па міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатолем Лябедзькам сустракаліся са спікерам фінскага Парламента Юссі Хала-Аха, дзе бакі дамовіліся аб стварэнні групы «За дэмакратычную Беларусь». У выніку гэтай сустрэчы Фінляндыя стала 24 краінай свету, дзе створаная дэпутацкая міжфракцыйная група ў падтрымку Беларусі.

«Мы прамовілі некаторыя пункты супольнай працы: па першае – магчымасць стажыровак для маладых беларусаў у парламенце Фінляндыі. Другі пункт – рэцэнзіі і прававая экспертыза праектаў законаў для новай Беларусі. Трэці пункт – супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях.

Напрыканцы гэтага месяца ў Страсбургу адбудзецца разгляд і прыняцце рэзалюцыі па Беларусі. Яе рыхтуе менавіта кіраўнік фінскай групы «За дэмакратычную Беларусь» Кіма Кільюнен», – распавёў Анатоль Лябедзька.
21.0K views15:12
Открыть/Комментировать
2024-01-16 16:06:21
Вячорка – пра форум у Давосе: «Магчымасць нагадаць міжнародным арганізацыям: вы былі створаныя, каб вырашаць крызісы, як у Беларусі»

У эксклюзіўным уключэнні з Сусветнага эканамічнага форума ў Давосе Франак Вячорка раскрывае тэмы, якія ўздымаюцца ў гаворках з кіраўнікамі дзяржаваў і буйных кампаніяў, а таксама распавядае пра ключавую падзею форума, якая адбудзецца 17 студзеня.

«Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у афіцыйным прыёме генеральнага сакратара ААН. У яе ніколі не было асабістай сустрэчы з Антоніа Гутэрышам. Але тут якраз будзе цудоўная магчымасць нагадаць міжнародным арганізацыям: вы былі створаныя, каб вырашаць у тым ліку такія крызісы, якія зараз назіраюцца ў Беларусі.

Тое, што сотні тысячаў людзей вымушаныя былі выехаць з краіны, тысячы знаходзяцца ў турмах – гэта не толькі праблема беларусаў, але і праблема міжнароднай супольнасці. І з іх боку акрамя словаў спачування і асуджэння не робіцца аніякіх крокаў па спыненні гэтага тэрору», – адзначыў Франак Вячорка.

Падрабязней – у відэа.
22.2K views13:06
Открыть/Комментировать
2024-01-15 20:34:02
Абарона інтарэсаў беларусаў, фонд дапамогі палітвязням, бяспека ў рэгіёне: Ціханоўская на Сусветным эканамічным форуме

Сёння беларуская лідарка прыбыла ў швейцарскі Давос, каб другі раз узяць удзел у буйнейшым эканамічным форуме. Яна сустрэнецца з людзьмі, якія вызначаюць сусветны парадак дня – міністрамі, прэзідэнтамі, кіраўнікамі вядучых карпарацыяў і тэхналагічных кампаніяў.

«Мы пастараемся знайсці новых саюзнікаў у свеце. Нам патрэбна вывучыць найлепшы досвед тых краінаў, якія прайшлі шлях ад дыктатуры да дэмакратыі. Я буду прасіць аказаць нам дапамогу ў падрыхтоўцы рэформаў. Нам важна ўжо цяпер думаць пра Беларусь пасля дыктатуры. Беларусь можа стаць і абавязкова стане самастойнай і багатай краінай. Гэтыя кантакты дапамогуць нам у будучыні прыцягнуць у Беларусь новыя інвестыцыі», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Галоўнымі тэмамі сустрэчаў будуць роля Беларусі ў бяспецы Еўропы, спыненне саўдзелу нашай краіны ў вайне, пошук рэсурсаў для беларускіх медыя, прыватнага бізнесу і грамадскіх актывістаў. Акрамя таго, Святлана Ціханоўская будзе прасоўваць ідэю стварэння міжнароднага фонду дапамогі рэпрэсаваным, былым палітвязням і іх сем’ям.
20.0K views17:34
Открыть/Комментировать
2024-01-13 18:42:59
Ціханоўская – беларусам: «Задача кожнага з нас – рабіць усё магчымае, каб людзі больш не гінулі ў турмах»

Святлана Ціханоўская: «Беларускіх палітзняволеных працягваюць забіваць у турмах. Сёння з'явілася інфармацыя, што ўслед за Вітольдам Ашуркам, Мікалаем Клімовічам і Алесем Пушкіным рэжым закатаваў Вадзіма Храсько.

Для злачынцаў, што зрабілі гэта, чалавечае жыццё не мае сапраўднай вартасці. Зняволеным наўмысна не аказваюць медычную дапамогу, не перадаюць лекаў. Іх проста кідаюць паміраць. А з-за рэжыму інкамунікада нават нельга дазнацца пра іх рэальны стан – некаторым ужо многія месяцы не дазваляюць сустрэцца з адвакатам, весці ліставанні.

Сістэма паслядоўна і наўмысна знішчае беларусаў. Мы зробім усё магчымае, каб прыцягнуць да адказнасці тых, хто мае дачыненне да гэтых злачынстваў. Няма нічога больш істотнага за жыццё чалавека. І апраўдаць забойствы немагчыма.

Я выказваю шчырыя спачуванні родным ды блізкім Вадзіма Храсько. І хачу нагадаць беларусам – няма розніцы, застаяцеся вы ў краіне, ці з'ехалі: дбайце пра тых, хто ў няволі. Пішыце лісты палітзняволеным, дапамагайце іх сем'ям, патрабуйце інфармацыю аб стане тых, хто знаходзіцца за кратамі. Бо сёння задача кожнага з нас – рабіць усё магчымае, каб людзі больш не гінулі ў турмах».
19.1K views15:42
Открыть/Комментировать
2024-01-11 20:57:42
Спрашчэнне легалізацыі, група сяброў Беларусі, дапамога палітвязням: Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Фінляндыі

Сёння ў Хельсінкі беларуская лідарка правяла сустрэчы з аднымі з ключавых палітыкаў Фінляндыі, а менавіта – з прэм’ер-міністрам, міністаркай замежных справаў і спікерам Парламента. У размове Ціханоўская ўзняла шэраг актуальных для Беларусі пытанняў.

На сустрэчы з прэм’ер-міністрам Анці Петэры Орпам бакі абмеркавалі магчымасць дапамогі Фінляндыі ў арганізацыі праграмаў рэабілітацыі для былых палітвязняў і іх сем’яў. Акрамя таго, Ціханоўская заклікала прэм’ер-міністра знайсці варыянты спрашчэння працэдураў легалізацыі для беларусаў, у тым ліку атрымання палітычнага прытулку – і зменшыць колькасць адмоваў у яго прадастаўленні.

З міністаркай замежных справаў Элінай Валтанен беларуская лідарка абмеркавала магчымасці супрацоўніцтва ў межах міжнародных арганізацыяў. Міністарка адзначыла, што Беларусь унесеная ў павестку Васьмёркі паўночна-балтыйскіх краінаў на гэты год.

Са спікерам Парламента Юссі Хала-Аха Святлана Ціханоўская разам з дарадцам па міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатолем Лябедзькам і прадстаўніком у Латвіі і ў Эстоніі Віталём Малчанавым абмеркавалі стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенце Фінляндыі і далучэнне да працы міжнароднай кааліцыі групаў сяброў Беларусі.
16.8K views17:57
Открыть/Комментировать
2024-01-06 18:01:33
Светлана Тихановская поздравляет беларусов, которые празднуют Рождество 7 января

«Сегодня день, когда мы находимся в ожидании чего-то светлого и удивительного. В ожидании чуда…

Но какого «чуда» ждут беларусы сегодня? Увидеть и обнять близких, которых нет рядом. Вернуться домой и чувствовать себя в безопасности. Жить в свободной процветающей стране, а не искать ближайшее место для эмиграции. Получать за работу достойное вознаграждение и ни в чем не нуждаться.

Согласитесь, это не что-то фантастическое или волшебное. Это реальность, которую заслуживает каждый из нас. И только нам с вами по силам ее построить.

Дорогие, сегодня в светлый праздник Рождества Христова, я хочу пожелать вам сил, смелости и веры в себя, чтобы воплотить в жизнь то, о чем мечтаете больше всего.

С Рождеством вас!»
45.1K views15:01
Открыть/Комментировать
2024-01-06 11:33:48 Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінета адкажуць на вашыя пытанні ў прамым эфіры!

8 студзеня а 19:00 па мінскім часе адбудзецца прамы эфір з удзелам Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Дасылайце свае пытанні ў чат-бот @belcabinet_bot ці пакідайце іх у каментарах падчас трансляцыі.

Гледачоў з Беларусі просім дбаць пра бяспеку: не рэпосціць, не пакідаць рэакцыі і не каментаваць з персанальных акаўнтаў.

Глядзець прамы эфір: https://youtube.com/live/M28YzbqkJUE?feature=share
19.9K views08:33
Открыть/Комментировать
2024-01-05 18:18:35
Літва ўжо пачала выдаваць гуманітарныя віды на жыхарства на 3 гады

Сёння стала вядома аб тым, што першыя беларусы, якія звярталіся за працягам літоўскага віду на жыхарства па гуманітарных падставах, атрымалі рашэнні аб яго працягу на тры гады. Раней за працягам дазволу было неабходна звяртацца штогод. Гэта сведчыць аб тым, што нядаўна прыняты адпаведны закон Літоўскай Рэспублікі набыў моц.

Таксама новыя змены часткова знімуць пытанне атрымання праязных дакументаў для гэтай катэгорыі беларусаў, таму што яго тэрмін прывязаны да тэрміну дзеяння дазволу на жыхарства. Раней пасля атрымання новага ВНЖ беларусы, якія не могуць атрымаць новы беларускі пашпарт, штогод былі абавязаны змяняць праязны дакумент. Цяпер ён будзе таксама дзейнічаць тры гады.

Святлана Ціханоўская: «Мы вельмі ўдзячныя нашым літоўскім партнёрам за гэтыя змены ў заканадаўстве. Для нас вельмі важна, што беларусы, якія не могуць павярнуцца дадому з-за пераследу з боку рэжыму, могуць пачувацца ў бяспецы і разлічваць на своечасовую дапамогу з боку Літвы».
30.2K views15:18
Открыть/Комментировать
2024-01-04 10:27:42
Што трэба дадаць у Стратэгію пераходу да Новай Беларусі? Чакаем вашыя прапановы

Як і любыя змены ў жыцці дзяржавы, рэформы падчас пераходнага перыяду патрабуюць падтрымкі грамадства. Без актыўнага ўдзелу людзей у рэалізацыі Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі ўстойлівых вынікаў не дасягнуць.

Шырокае грамадскае абмеркаванне дазволіць улічыць меркаванні і экспертызу большага кола людзей, і скарэктаваць моманты, якія патрабуюць дапрацоўкі. Калі ласка, азнаёмцеся з дакументам па гэтай спасылцы, а пасля – падзяліцеся сваім меркаваннем.

Дзе можна пакінуць сваё меркаванне?

Вы зможаце падзяліцца ідэямі і прапановамі, выказаць меркаванне па ўдасканаленні асобных пунктаў ці нават артыкулаў праз платформу «Новая Беларусь».

Як гэта зрабіць?

– перайдзіце па гэтай спасылцы (не забывайцеся карыстацца VPN і прыбіраць лічбавыя сляды);
– для ўваходу ў сістэму скарыстайцеся любой электроннай поштай (лепш, каб яна не мела асабістых дадзеных);
– клікніце на раздзел, які вам цікавы, і пакіньце свае прапановы, каментары і заўвагі.

Далучайцеся да грамадскага дыялогу на платформе «Новая Беларусь»!
21.5K viewsedited  07:27
Открыть/Комментировать