Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Ціханоўская – беларусам: «Задача кожнага з нас – рабіць усё ма | Светлана Тихановская

Ціханоўская – беларусам: «Задача кожнага з нас – рабіць усё магчымае, каб людзі больш не гінулі ў турмах»

Святлана Ціханоўская: «Беларускіх палітзняволеных працягваюць забіваць у турмах. Сёння з'явілася інфармацыя, што ўслед за Вітольдам Ашуркам, Мікалаем Клімовічам і Алесем Пушкіным рэжым закатаваў Вадзіма Храсько.

Для злачынцаў, што зрабілі гэта, чалавечае жыццё не мае сапраўднай вартасці. Зняволеным наўмысна не аказваюць медычную дапамогу, не перадаюць лекаў. Іх проста кідаюць паміраць. А з-за рэжыму інкамунікада нават нельга дазнацца пра іх рэальны стан – некаторым ужо многія месяцы не дазваляюць сустрэцца з адвакатам, весці ліставанні.

Сістэма паслядоўна і наўмысна знішчае беларусаў. Мы зробім усё магчымае, каб прыцягнуць да адказнасці тых, хто мае дачыненне да гэтых злачынстваў. Няма нічога больш істотнага за жыццё чалавека. І апраўдаць забойствы немагчыма.

Я выказваю шчырыя спачуванні родным ды блізкім Вадзіма Храсько. І хачу нагадаць беларусам – няма розніцы, застаяцеся вы ў краіне, ці з'ехалі: дбайце пра тых, хто ў няволі. Пішыце лісты палітзняволеным, дапамагайце іх сем'ям, патрабуйце інфармацыю аб стане тых, хто знаходзіцца за кратамі. Бо сёння задача кожнага з нас – рабіць усё магчымае, каб людзі больш не гінулі ў турмах».