Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Спрашчэнне легалізацыі, група сяброў Беларусі, дапамога палітв | Светлана Тихановская

Спрашчэнне легалізацыі, група сяброў Беларусі, дапамога палітвязням: Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Фінляндыі

Сёння ў Хельсінкі беларуская лідарка правяла сустрэчы з аднымі з ключавых палітыкаў Фінляндыі, а менавіта – з прэм’ер-міністрам, міністаркай замежных справаў і спікерам Парламента. У размове Ціханоўская ўзняла шэраг актуальных для Беларусі пытанняў.

На сустрэчы з прэм’ер-міністрам Анці Петэры Орпам бакі абмеркавалі магчымасць дапамогі Фінляндыі ў арганізацыі праграмаў рэабілітацыі для былых палітвязняў і іх сем’яў. Акрамя таго, Ціханоўская заклікала прэм’ер-міністра знайсці варыянты спрашчэння працэдураў легалізацыі для беларусаў, у тым ліку атрымання палітычнага прытулку – і зменшыць колькасць адмоваў у яго прадастаўленні.

З міністаркай замежных справаў Элінай Валтанен беларуская лідарка абмеркавала магчымасці супрацоўніцтва ў межах міжнародных арганізацыяў. Міністарка адзначыла, што Беларусь унесеная ў павестку Васьмёркі паўночна-балтыйскіх краінаў на гэты год.

Са спікерам Парламента Юссі Хала-Аха Святлана Ціханоўская разам з дарадцам па міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатолем Лябедзькам і прадстаўніком у Латвіі і ў Эстоніі Віталём Малчанавым абмеркавалі стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенце Фінляндыі і далучэнне да працы міжнароднай кааліцыі групаў сяброў Беларусі.