Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Светлана Тихановская

Адрес канала: @tsikhanouskaya
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 25.14K
Описание канала:

Бот для пытанняў: @AskOffice_Bot
Сайт: https://tsikhanouskaya.org/
Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/
FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya
ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал tsikhanouskaya и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 8

2023-11-24 17:46:24 Святлана Ціханоўская – беларусам: «Тое, што прапануе нам рэжым – гэта БЕЗВЫБАРЫ»

Беларуская лідарка – пра «выбары», якія рэжым прызначыў на 2024 год:

«Давайце называць рэчы сваімі імёнамі. Так званы «Адзіны дзень галасавання», які прызначыў рэжым – гэта БЕЗВЫБАРЫ. Рытуал без сэнсу і справядлівасці.

Падрыхтоўка да гэтага дня больш нагадвае вайсковую аперацыю. Імёны ў выбарчых камісіях засакрэцілі, а на ўчасткі збіраюцца паставіць міліцыю і ваенных. Рэжым баіцца любой канкурэнцыі – ён ліквідаваў усе апазіцыйныя партыі, а іх лідараў кінуў у турмы. Рэжыму няма чаго прапанаваць беларусам, акрамя рэпрэсіяў. Але ён памыляецца, калі думае, што рэпрэсіямі можна спыніць волю людзей да свабоды.

Паважаныя беларусы, пазбягайце ўдзелу ў рэжымных мерапрыемствах. Будзьце пільныя і не дайце сябе падмануць».
24.5K views14:46
Открыть/Комментировать
2023-11-23 19:31:27
Давайте вместе подарим тепло и заботу детям наших политзаключенных!

Светлана Тихановская приглашает вас принять участие в «Рождественской почте» – акции, которая исполняет новогодние желания детей наших героев. Уже не первый год эту чудесную акцию проводит фонд «Страна для жизни» вместе с «Dissidentby», «Littowin LIONS CLUB», Politzek.me, Народными посольствами Беларуси и Ассоциацией беларусов в Америке (ABA).

Дети политзаключенных могут написать в письме о подарке, который хотели бы получить на Новый год, а любой из нас – стать волшебником, который исполнит их желания.

Светлана Тихановская: «Новогодние праздники – время, когда мы все надеемся и верим в чудо. Особенно дети. Они с нетерпением ждут момента, когда под елкой как по волшебству появятся подарки. Ведь для них настоящее счастье – это не набор лего, компьютерная игра или мягкая игрушка, а ощущение магии и исполнения желаний. Давайте подарим детям праздник!»

Присоединиться к акции можно по ссылке.
23.9K viewsedited  16:31
Открыть/Комментировать
2023-11-21 21:08:40
Святлана Ціханоўская: «Хачу, каб гэтую выставу пабачыў кожны еўрапейскі палітык»

Сёння ў Вільні беларуская лідарка наведала адкрыццё выставы «Беларускі мартыралог». Гэта серыя партрэтаў беларускіх палітзняволеных мастачкі Ксішы Анёлавай. На пачатку восені яна прэзентавала выставу ў Еўрапарламенце ў Страсбургу.

У цыкл уваходзіць больш за 600 карцінаў. На жаль, колькасць палітзняволеных у Беларусі кожны дзень павялічваецца. Таму творца працягвае працу, пакуль не будзе намаляваны апошні з тых, хто несправядліва ўтрымліваецца ў турме.

«Калі я гляджу на гэтыя партрэты – мне балюча. Шмат з гэтых людзей я ведаю асабіста. Я не магу ўявіць, як ім складана цяпер і фізічна, і псіхалагічна. Але я таксама ведаю, што яны там – разлічваюць на нас з вамі. Тэма палітвязняў павінна гучаць кожны дзень – на міжнародных форумах, высокіх сустрэчах і ў публікацыях СМІ», – адзначыла на адкрыцці выставы Святлана Ціханоўская.

Таксама ў гэтую суботу, 25 лістапада, на выставе Ксішы Анёлавай а 16:00 пройдзе перформанс «Беларускія палітычныя вязні гавораць» з зачытваннем тэкстаў, напісаных нашымі героямі. Запрашаем усіх жадаючых наведаць імпрэзу!
20.8K views18:08
Открыть/Комментировать
2023-11-17 16:51:07
Маргарыта Ворыхава – студэнтам: «Вы – будучыня новай Беларусі»

Сёння, 17 лістапада, у Беларусі адзначаецца Дзень студэнта. З нагоды гэтага дня дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава запісала відэа, у якім звярнулася да беларускіх студэнтаў:

«Мне пашчасціла працаваць з беларускай моладдзю – і я ўпэўнена, што кожны з вас заслугоўвае лепшага. Лепшых умоваў адукацыі, актуальных ведаў і выбітных настаўнікаў.

На жаль, рэжым Лукашэнкі не зацікаўлены ў падтрымцы крэатыўных і самастойных маладых беларусаў. Замест гэтага ён пазбаўляе вас права голасу, закрывае межы і абмяжоўвае магчымасці для самарэалізацыі. Рэжым любым коштам намагаецца пакінуць моладзь у межах краіны. Але ў той жа час ён робіць усё дзеля таго, каб таленавітыя хлопцы ды дзяўчаты абіралі адукацыю за мяжой.

Cтудэнты і студэнткі, ваш запал і рашучасць з'яўляюцца рухаючымі сіламі барацьбы за дэмакратыю ў Беларусі. Вы не проста лідары заўтрашняга дня – вы каталізатары зменаў сёння. Працягвайце вучыцца, набірайцеся вопыта, узмацняйце свой голас і адстойвайце прынцыпы, якія шануеце. Вы – будучыня новай Беларусі».
17.3K viewsedited  13:51
Открыть/Комментировать
2023-11-16 11:51:21
Святлана Ціханоўская выступіла на Web Summit

Па запрашэнні прэм'ер-міністра Партугаліі беларуская лідарка распавяла пра Беларусь на адной з самых уплывовых тэхналагічных канферэнцый Еўропы.

Святлана Ціханоўская распавяла пра ролю тэхналогіяў у беларускім супраціве. У якасці прыкладаў яна прывяла платформу «Голас» і платформы для краўдфандынгу, а таксама «Беларускі гаюн», «Новую Беларусь» ды іншых. Беларуская лідарка заклікала тэхналагічныя кампаніі аказваць падтрымку беларускім незалежным медыя, блогерам і журналістам.

Асобна Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў падтрымліваць Украіну для яе перамогі ў вайне. І патлумачыла, што гэтая перамога можа даць шанец і на перамены ў Беларусі.
110.7K views08:51
Открыть/Комментировать
2023-11-14 20:02:00
Далучайцеся да анлайн-абмеркавання Канцэпцыі кампенсацыі шкоды

У гэты чацвер, 16 лістапада, а 19:00 па Мінску дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр правядзе зум-сустрэчу з Валанцёрамі Офіса, да якой вы таксама можаце далучыцца. Падчас размовы будзе абмеркаваная Канцэпцыя кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, якую каманда Офіса прадставіла ў верасні гэтага года.

Крысціна Рыхтэр распавядзе:

Хто і як працаваў над Канцэпцыяй?

Як яна можа стаць рэальным законам падчас пераходнага перыяду?

Якія прапановы дасылалі беларусы і ці былі яны прынятыя?

Далучайцеся і рэгіструйцеся на сустрэчу па спасылцы. У мэтах бяспекі важна, каб імя, пад якім вы рэгіструецеся, не было вашым логінам у іншых сацсетках ці вашым сапраўдным імем.
18.2K views17:02
Открыть/Комментировать
2023-11-13 16:41:09
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі беларускага бізнесу сустрэліся з дзяржсакратаром Партугаліі Бернарда Іва Крузам

У мерапрыемстве, што адбылося ў МЗС Партугаліі ў Лісабоне, разам з лідаркай дэмакратычных сілаў Беларусі ўзялі ўдзел кіраўнікі нашых стартапаў, што працуюць у Партугаліі, а таксама прадстаўніца стартап-хаба Imaguru Анастасія Хамянкова.

Падчас сустрэчы Ціханоўская падзякавала спадару Крузу за падтрымку рэлакаванага беларускага бізнесу – і заклікала партугальскі ўрад змякчыць умовы для працы бізнесоўцаў.

Прадстаўнікі беларускіх кампаній распавялі дзяржсакратару пра праблемы, з якімі сутыкаюцца падчас працы ў Партугаліі. Асобна закранулі пытанне адкрыцця банкаўскіх рахункаў і падаткавую нагрузку для IT-кампаніяў.

Таксама ў дыялогу падымаліся юрыдычныя пытанні: спрашчэнне легалізацыйных момантаў, адмена патрабавання апастылю на дакументы, выдача пашпартоў замежніка, афармленне папераў для беларускіх дзяцей, што нарадзіліся ў Партугаліі.

МЗС Партугаліі вызначыць кантактную асобу, каб працягваць камунікацыю па вырашэнні азначаных праблем.

Беларуская лідарка падкрэсліла: рэлакаваны беларускі бізнес працуе на карысць дэмакратычных зменаў у краіне, дапамагае рэпрэсаваным ды палітзняволеным, падтрымлівае беларускія ініцыятывы, а таксама нашых добраахвотнікаў ва Украіне.
20.9K views13:41
Открыть/Комментировать
2023-11-12 09:01:25
Сёння, 12 лістапада, тры гады як з намі няма Рамана Бандарэнкі

Святлана Ціханоўская:
«Тры гады таму ягоныя словы – «я выходжу» – сталі сапраўдным дэвізам беларусаў, а сам Раман стаў нашым сімвалам барацьбы за свабоду.

Ва ўмовах тэрору любы ўчынак, любая дэманстрацыя нязгоды патрабуюць адвагі. Кожнае такое дзеянне, нават калі яно падаецца нязначным, усё роўна набліжае нас да мэты – жыць у свабоднай краіне, без гвалту і дыктатуры. Мэты, дзеля якой Рома і выйшаў у той дзень на Плошчу Перамен».

У гэтым відэа Святлана Ціханоўская заклікае беларусаў замежжа далучыцца да акцый у памяць пра Рамана і ўсіх, хто аддаў жыццё за нашу свабоду.
23.4K views06:01
Открыть/Комментировать
2023-11-11 20:12:28
Святлана Ціханоўская сустрэлася з канцлерам Германіі Олафам Шольцам у Малазе

Лідары абмеркавалі рэзалюцыю па Беларусі, прынятую на гэтым тыдні нямецкім Бундэстагам. Ціханоўская выказала жаданне найхутчэйшай імплементацыі гэтага дакументу.

Падчас дыялогу беларуская лідарка заклікала канцлера падтрымаць міжнароднае расследаванне злачынстваў Лукашэнкі, у прыватнасці – злачынстваў супраць чалавечнасці і вывазу украінскіх дзяцей у Беларусь.

Таксама Святлана Ціханоўская запрасіла канцлера далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 12 лістапада і падтрымаць беларускіх палітвязняў.
16.8K views17:12
Открыть/Комментировать
2023-11-11 18:51:16
Святлана Ціханоўская: «Я ўдзячная Польшчы за паслядоўнасць і прынцыповасць, чаго часам так не хапае многім іншым дзяржавам»

Беларуская лідарка павіншавала Польшчу з нагоды Дня незалежнасці. Святлана Ціханоўская падзякавала народу Польшчы за падтрымку беларусаў у барацьбе за свабоду, а польскім палітыкам – за паслядоўнасць і прынцыповасць у пазіцыях адносна Беларусі.

«Я ўпэўнена, што сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць Беларусь сучаснай, незалежнай і дэмакратычнай дзяржавай. Дзяржавай, якая будзе прадказальным суседам ды сябрам», – адзначыла ў звароце Святлана Ціханоўская.

Niech żyje Polska! Жыве Беларусь!
20.8K views15:51
Открыть/Комментировать