Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Святлана Ціханоўская: «Хачу, каб гэтую выставу пабачыў кожны е | Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская: «Хачу, каб гэтую выставу пабачыў кожны еўрапейскі палітык»

Сёння ў Вільні беларуская лідарка наведала адкрыццё выставы «Беларускі мартыралог». Гэта серыя партрэтаў беларускіх палітзняволеных мастачкі Ксішы Анёлавай. На пачатку восені яна прэзентавала выставу ў Еўрапарламенце ў Страсбургу.

У цыкл уваходзіць больш за 600 карцінаў. На жаль, колькасць палітзняволеных у Беларусі кожны дзень павялічваецца. Таму творца працягвае працу, пакуль не будзе намаляваны апошні з тых, хто несправядліва ўтрымліваецца ў турме.

«Калі я гляджу на гэтыя партрэты – мне балюча. Шмат з гэтых людзей я ведаю асабіста. Я не магу ўявіць, як ім складана цяпер і фізічна, і псіхалагічна. Але я таксама ведаю, што яны там – разлічваюць на нас з вамі. Тэма палітвязняў павінна гучаць кожны дзень – на міжнародных форумах, высокіх сустрэчах і ў публікацыях СМІ», – адзначыла на адкрыцці выставы Святлана Ціханоўская.

Таксама ў гэтую суботу, 25 лістапада, на выставе Ксішы Анёлавай а 16:00 пройдзе перформанс «Беларускія палітычныя вязні гавораць» з зачытваннем тэкстаў, напісаных нашымі героямі. Запрашаем усіх жадаючых наведаць імпрэзу!