Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Маргарыта Ворыхава – студэнтам: «Вы – будучыня новай Беларусі» | Светлана Тихановская

Маргарыта Ворыхава – студэнтам: «Вы – будучыня новай Беларусі»

Сёння, 17 лістапада, у Беларусі адзначаецца Дзень студэнта. З нагоды гэтага дня дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава запісала відэа, у якім звярнулася да беларускіх студэнтаў:

«Мне пашчасціла працаваць з беларускай моладдзю – і я ўпэўнена, што кожны з вас заслугоўвае лепшага. Лепшых умоваў адукацыі, актуальных ведаў і выбітных настаўнікаў.

На жаль, рэжым Лукашэнкі не зацікаўлены ў падтрымцы крэатыўных і самастойных маладых беларусаў. Замест гэтага ён пазбаўляе вас права голасу, закрывае межы і абмяжоўвае магчымасці для самарэалізацыі. Рэжым любым коштам намагаецца пакінуць моладзь у межах краіны. Але ў той жа час ён робіць усё дзеля таго, каб таленавітыя хлопцы ды дзяўчаты абіралі адукацыю за мяжой.

Cтудэнты і студэнткі, ваш запал і рашучасць з'яўляюцца рухаючымі сіламі барацьбы за дэмакратыю ў Беларусі. Вы не проста лідары заўтрашняга дня – вы каталізатары зменаў сёння. Працягвайце вучыцца, набірайцеся вопыта, узмацняйце свой голас і адстойвайце прынцыпы, якія шануеце. Вы – будучыня новай Беларусі».