Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Святлана Ціханоўская выступіла на Web Summit Па запрашэнні п | Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская выступіла на Web Summit

Па запрашэнні прэм'ер-міністра Партугаліі беларуская лідарка распавяла пра Беларусь на адной з самых уплывовых тэхналагічных канферэнцый Еўропы.

Святлана Ціханоўская распавяла пра ролю тэхналогіяў у беларускім супраціве. У якасці прыкладаў яна прывяла платформу «Голас» і платформы для краўдфандынгу, а таксама «Беларускі гаюн», «Новую Беларусь» ды іншых. Беларуская лідарка заклікала тэхналагічныя кампаніі аказваць падтрымку беларускім незалежным медыя, блогерам і журналістам.

Асобна Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў падтрымліваць Украіну для яе перамогі ў вайне. І патлумачыла, што гэтая перамога можа даць шанец і на перамены ў Беларусі.