Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Светлана Тихановская

Адрес канала: @tsikhanouskaya
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 24.86K
Описание канала:

Бот для пытанняў: @AskOffice_Bot
Сайт: https://tsikhanouskaya.org/
Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/
FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya
ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал tsikhanouskaya и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 11

2023-10-23 10:55:23
Прэзідэнтка Еўракамісіі – беларусам: «Мы будзем падтрымліваць вас столькі, колькі будзе працягвацца ваша барацьба»

Беларуская лідарка і прэзідэнтка Еўракаміcіі Урсула фон дэр Ляен сустрэліся ў нямецкім Браўншвайгу падчас «Дня Германіі». Разам яны ўдзельнічалі ў Форуме «Junge Union».

Урсула фон дэр Ляен выказала салідарнасць з беларусамі і дэмакратычнымі сіламі: «Святлана, мы захапляемся адвагай мужчынаў і жанчынаў Беларусі, якія патрапілі ў турмы па палітычных прычынах. І мы не дапусцім, каб гэтыя аўтакраты тапталі свабоду і правы чалавека ў Еўропе, і мы будзем на вашым баку столькі, колькі вы будзеце весці барацьбу за свабоду Беларусі».

Святлана Ціханоўская падзякавала кіраўніцы Еўракамісіі за падтрымку і заклікала і надалей спрыяць еўрапейскай будучыні для Беларусі.
23.4K views07:55
Открыть/Комментировать
2023-10-21 11:00:06
Першы дзень Святланы Ціханоўскай у Малдове: сустрэча са спікерам Парламента і групай «За дэмакратычную Беларусь»

У гадавiну стварэння групы «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенце Малдовы з яе прадстаўнiкамi сустрэлася Святлана Ціханоўская. Яны зладзілі супольную акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Таксама дэпутаты выказалі жаданне далучыцца да Дня салідарнасці 12 лістапада і прыйсці да беларускай амбасады ў Кішынёве з партрэтамі палітвязняў. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях, супрацьдзеянне расійскай прапагандзе, а таксама працу з беларускай дыяспарай у Малдове.

Спікер Парламента Ігар Гросу таксама далучыўся да акцыі падтрымкі беларускіх палітвязняў і падпісаў для іх паштоўкі. Падчас сустрэчы дамовіліся двухбакова падтрымліваць еўрапейскія памкненні Беларусі і Малдовы на ўсіх міжнародных пляцоўках, і правесці беларуска-малдоўскую Канферэнцыю па пытаннях нейтралітэту. «Агрэсія Расіі паказала, што стратэгія нейтралітэту, на якую рабілі стаўку і Беларусь, і Малдова, не працуе. І каб абмеркаваць гэтую праблему, дамовіліся зрабіць агульную Канферэнцыю», – пракаментаваў дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька.
24.2K views08:00
Открыть/Комментировать
2023-10-18 20:29:16
Светлана Тихановская – про интервью «Новой газете Европа»

«Сейчас вокруг моего интервью «Новой газете Европа» много острых обсуждений. Но для меня главное, что много беларусов в своих соцсетях высказали слова поддержки и еще раз показали общность наших взглядов. Ведь главное для нас и для нашей страны сейчас – самостоятельность в принятии решений, политическая независимость и единство в позициях сохранения суверенитета.

Я всегда рада обратной связи и стараюсь к ней прислушиваться. И поверьте, ваши слова – важная оценка моего труда», – прокомментировала Тихановская.

Ниже несколько цитат из интервью:

Об отношении беларусов к войне в Украине

Я знаю, что если человека в Беларуси спросить про войну, то он промолчит. Не скажет, что против, потому что знает, что после таких слов его могут в тюрьму посадить. Но он никогда не скажет, что он за, что правильно там Россия всё делает. Никогда.

О разнице менталитетов беларусов и россиян

Мы же видим знаки Z на улицах в России, видим россиян, очень агрессивно против Украины настроенных. В Беларуси вы такого не увидите никогда. У нас беларусы просто не понимают, как можно напасть на соседнюю страну. Для беларусов это непонятно, а у россиян всё-таки есть империалистические амбиции, и они распространяются на большинство населения, к сожалению.

О недопущении ставить знак равенства между Беларусью и Россией

Мы добиваемся того, чтобы Беларусь и Россию не клали в одну корзину. Если нужно провести какой-то закон, направленный и на беларусов, и на россиян, то делайте это разными пунктами. Потому что когда правительство страны указывает рядом Россию и Беларусь, то в восприятии людей этой страны они оказываются где-то на одной стороне.
26.8K viewsedited  17:29
Открыть/Комментировать
2023-10-18 17:57:34
Што будзе са студэнтамі, якіх адлічылі з навучальных установаў па палітычных матывах?

Выступы беларускіх студэнтаў у 2020 годзе – выбітны прыклад таго, як маладыя людзі становяцца рухавіком пераменаў. Многіх пратэстоўцаў пасля акцый адлічылі з навучальных установаў, што прывяло да вымушанай эміграцыі таленавітых хлопцаў і дзеўчын. Што будзе з гэтымі людзьмі пасля дэмакратычнага транзіту ў Беларусі? Праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды дае прадметныя адказы. Падрабязней пра іх – глядзіце ў картках.

Калі ў вас ёсць прапановы, заўвагі, дапаўненні ды каментары да Канцэпцыі, іх можна пакінуць праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot, пошту transitionaljustice@tsikhanouskaya.org і гугл-форму.
21.0K views14:57
Открыть/Комментировать
2023-10-18 15:41:05
Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у запуску стыпендыяльнай праграмы для беларусаў ва ўніверсітэце Інсбрука

19 кастрычніка беларуская лідарка наведае аўстрыйскі Інсбрук. У тамтэйшым універсітэце яна выступіць з прамовай перад студэнтамі ў рамках серыі лекцый, арганізаваных Цэнтрам кіравання Інсбрука. Галоўным момантам візіту Святланы Ціханоўскай ва ўніверсітэт стане абвяшчэнне запуску стыпендыяльнай праграмы для беларусаў.

Раней у гэтым універсітэце выступалі выбітныя еўрапейскія палітыкі кшталту прэзідэнтаў Еўракамісіі Жан-Клода Юнкера і Рамана Продзі.
32.6K views12:41
Открыть/Комментировать
2023-10-14 11:01:16
Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай рады запісалі сумеснае віншаванне да Дня маці

Напэўна, вы ніколі не бачылі беларускіх палітыкаў такімі адкрытымі і пяшчотнымі. У гэтым відэа яны падзяліліся сваімі асабістымі гісторыямі пра мам, чыя любоў заўсёды была крыніцай сілаў і натхнення, а парады і падтрымка дапамагалі справіцца з самымі складанымі выклікамі ў жыцці.
28.8K views08:01
Открыть/Комментировать
2023-10-13 15:31:08
Што будзе з канфіскаванай маёмасцю беларусаў?

Ні для каго не сакрэт, што рэжым арыштоўвае, канфіскуе і прадае маёмасць беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, падтрымліваюць дэмакратычныя змены ці проста чытаюць навіны з незалежных медыяў. Напрыклад, зямельныя участкі, кватэры, гаражы, тэлефоны і іншая маёмасць беларусаў пераходзіць пад кантроль дзяржавы як кампенсацыя штрафаў, выпісаных за «палітычныя артыкулы». І колькасць такіх прыкладаў расце з кожным днём.

Менавіта таму ў праекце Канцэпцыі кампенсацыі шкоды прапісаны механізм вяртання маёмасці пасля дэмакратычнага транзіту ўлады. Падрабязней пра яго – глядзіце ў картках.

Калі ў вас ёсць прапановы, заўвагі, дапаўненні ды каментары да Канцэпцыі, іх можна пакінуць праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot, пошту transitionaljustice@tsikhanouskaya.org і гугл-форму.
15.7K views12:31
Открыть/Комментировать
2023-10-13 11:51:33
Святлана Ціханоўская правяла перамовы з новым мэрам Вільні

Яна падзякавала гораду і мэрыі за падтрымку беларусаў, што цяпер пражываюць у Вільні. Беларуская лідарка папрасіла мэра Валдаса Бенкунскаса падтрымліваць беларускія грамадскія прасторы, якія ўжо працуюць у горадзе. Яна адзначыла, што беларусам важна не губляць сувязь з радзімай і захоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Святлана Ціханоўская прапанавала арганізаваць дадатковыя класы беларускай мовы на базе гарадскіх школ, а таксама правесці сустрэчу з актывам бацькоў беларускіх дзяцей у Вільні.

Асобна абмеркавалі падтрымку беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Раней Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб'яднаны Пераходны Кабінет даставілі байцам груз нелетальнай дапамогі пры падтрымцы Віленскай мэрыі. Напрыканцы сустрэчы Ціханоўская перадала мэру шэраг просьбаў ад беларускіх вернікаў Вільні.
17.6K views08:51
Открыть/Комментировать
2023-10-10 20:47:58
У Даніі Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністрам замежных справаў і спікерам Парламента

З міністрам замежных справаў Ларсам Локе Расмусанам абмяркоўвалі пытанні беларусаў Даніі, многія з якіх сутыкнуліся з праблемамі легалізацыі з-за дэкрэта Лукашэнкі аб спыненні консульскіх паслугаў. Беларуская лідарка прапанавала лічыць пратэрмінаваныя пашпарты за дзейныя, працягнуць тэрмін дзеяння відаў на жыхарства і распачаць выдачу пашпартоў замежніка. Таксама яна распавяла пра падрыхтоўку пашпарта новай Беларусі і выказала спадзяванне на падтрымку Даніі ў гэтай ініцыятыве.

На сустрэчы са спікерам Парламента Сёрэнам Гадэ Святлана Ціханоўская заклікала падтрымліваць беларускіх палітзняволеных і прапанавала стварыць групу сяброў дэмакратычнай Беларусі ў дацкім Парламенце, падкрэсліўшы, што такія групы ўжо існуюць у 23 краінах.

Таксама абмеркавалі супрацу ў межах Паўночнага Савета, куды ўваходзяць прадстаўнікі Парламентаў пяці скандынаўскіх краінаў.
24.5K views17:47
Открыть/Комментировать
2023-10-09 17:15:49
Святлана Ціханоўская прысвяціла прэмію Парламенцкай асамблеі НАТА беларускім жанчынам

Беларуская лідарка атрымала прэмію ПА НАТА «Жанчыны – за мір і бяспеку». Яна прысвяціла яе ўсім беларускім жанчынам:

«Прымаючы сёння гэтую ўзнагароду, я не магу не думаць пра ізраільскіх мужчынаў і жанчынаў, узятых у закладнікі тэрарыстамі. Спадзяюся, што ўсе палонныя паспяхова вернуцца дадому.

Нашыя жанчыны-палітвязынкі – таксама закладніцы. Закладніцы тэрарыстычнага рэжыму Лукашэнкі. Іх трымаюць без сувязі са знешнім светам, да іх не дапускаюць адвакатаў і адмаўляюць у медычнай дапамозе. Гэта ўзнагарода Паліны Шарэнда-Панасюк і іншых жанчынаў, як яна.

Наталля Пінчук, жонка Нобелеўскага Лаўрэата Алеся Бяляцкага, гэта і вашая ўзнагарода. Я сама жонка палітвязня і добра ведаю, як гэта. Такіх жанчынаў, як мы, у Беларусі тысячы. І гэта таксама іх узнагарода.

Ёсць яшчэ шмат жанчынаў, хто за мяне галасаваў, і дагэтуль працягвае верыць у нашую перамогу. Ім усім я хачу прысвяціць гэтую прэмію».
36.4K views14:15
Открыть/Комментировать