Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Светлана Тихановская

Адрес канала: @tsikhanouskaya
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 24.86K
Описание канала:

Бот для пытанняў: @AskOffice_Bot
Сайт: https://tsikhanouskaya.org/
Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/
FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya
ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал tsikhanouskaya и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 12

2023-10-07 18:05:48
Терроризм и насилие, захват заложников и пытки, убийство мирных граждан не могут быть оправданы ничем

Светлана Тихановская выразила поддержку народу Израиля, а также обратилась к беларусам, которые находятся на территории страны:

«Мы уверены, что преступники, развязавшие войну и посягнувшие на ключевые человеческие ценности, понесут наказание.

Мы выражаем соболезнования семьям и близким погибших и скорбим по многочисленным жертвам среди мирного населения.

Беларусы, проживающие в Израиле, внимательно слушайте сообщения Службы тыла и следуйте ее указаниям. Берегите себя и своих близких».
23.2K viewsedited  15:05
Открыть/Комментировать
2023-10-06 15:41:05
Канцэпцыя кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным асобам: формы кампенсацыі

Згодна з прынцыпамі міжнароднага права ў сферы правоў чалавека кожная ахвяра мае неад’емнае права на кампенсацыю шкоды. Гэтую кампенсацыю павінна забяспечыць дзяржава. Такім чынам аднаўляецца годнасць пацярпелага з далейшай інтэграцыяй яго ў грамадства, а таксама прадухіляецца паўторнае парушэнне. Хто і ў якой форме атрымае кампенсацыю шкоды згодна з праектам Канцэпцыі – глядзіце ў картках.

Калі ў вас ёсць прапановы, заўвагі, дапаўненні ды каментары да Канцэпцыі, іх можна пакінуць праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot, пошту transitionaljustice@tsikhanouskaya.org і гугл-форму.
19.2K views12:41
Открыть/Комментировать
2023-10-05 22:05:06
На Саміце ў Гранадзе Святлана Ціханоўская сустрэлася з новай прэм'ер-міністаркай Латвіі Эвікай Сіліняй

Падчас сустрэчы Ціханоўская адзначыла, што вельмі важна падзяляць рэжым і беларусаў, а таксама беларусаў і расіянаў. Яна звярнула ўвагу на тое, што закон, які цяпер абмяркоўваецца ў Латвіі, аб абмежаваннях на аўтамабілі з беларускімі нумарамі, можа ўскладніць жыццё беларусаў, якія не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. І папрасіла дапамагаць беларусам, якія жывуць у Латвіі.

На сустрэчы таксама абмеркавалі сітуацыю на беларуска-латвійскай мяжы. Беларуская лідарка адзначыла: «Тое, што зараз суседзі вымушаныя будаваць сцены на мяжы з Беларуссю, цалкам віна рэжыма Лукашэнкі».
21.8K views19:05
Открыть/Комментировать
2023-10-05 13:45:40
Украіна і Еўропа ніколі не будуць ў бяспецы, пакуль Беларусь застаецца ў кіпцюрах Расіі

Святлана Ціханоўская выступіла на Варшаўскім форуме па бяспецы са зваротам да міжнароднай супольнасці:

«Свет павінен перастаць думаць пра Беларусь як пра частку Расіі. Мы былі часткай Еўропы за шмат стагоддзяў да таго, як у Беларусь прыйшла Расія. Павага і абарона беларускага еўрапейскага выбару – вось што павінна быць неад’емнай часткай палітыкі Захаду.

Беларусы выступаюць супраць расійскай вайны ва Украіне, таму я заўсёды кажу: трэба адрозніваць людзей і рэжым. З аднаго боку, трэба замарозіць актывы рэжыму за мяжой і выдаць ордар на арышт Лукашэнкі за ўвесь спіс здзейсненых злачынстваў. З іншага боку, трэба дапамагаць людзям, якія бягуць ад рэпрэсій. Прызнайце пашпарт новай Беларусі, каб сотні тысяч беларусаў не засталіся без грамадзянства.

Часам гавораць, што Беларусь ужо прайграна Расіі. Але Украіна – а фактычна і ўся Еўропа – ніколі не будзе ў бяспецы, калі Беларусь застанецца ў кіпцюрах Расіі. Беларусь можа стаць гісторыяй поспеху, але людзям патрэбная надзея. Мы хочам пачуць ад вас, што дзверы Еўропы адчыненыя для беларусаў і наша краіна не будзе аддадзена Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза».
23.2K views10:45
Открыть/Комментировать
2023-10-02 20:55:21
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў унутры краіны: «Выкарыстоўвайце гэты час для самаразвіцця і захоўвайце баявы дух»

«Я толькі магу ўявіць, як цяжка працягваць працу ва ўмовах тэрору. Як жыць, калі кожную раніцу чакаеш візіт ГУБАЗіКа. Але я прашу вас не апускаць рукі. Выкарыстоўвайце гэты час для самаразвіцця. Ёсць шмат магчымасцяў для самаадукацыі. Знаходзьце бяспечныя формы дэманстрацыі сваёй нязгоды. Шукайце аднадумцаў. Захоўвайце баявы дух».
12.9K views17:55
Открыть/Комментировать
2023-10-02 19:43:30 Дэмакратычныя сілы павінны гаварыць адным голасам

Беларуская лідарка акрэсліла 7 асноўных прыярытэтаў працы дэмакратычных сілаў на бліжэйшы час:

1) Візуалізацыя новай Беларусі. Мы ўжо прадставілі праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным. У бліжэйшыя тыдні вынесем на абмеркаванне праект Канцэпцыі пераходнага перыяду і правядзем адкрытыя слуханні ў Каардынацыйнай Радзе. 

2) Падтрымка рэпрэсаваных. Мы працуем над тым, каб стварыць міжнародны фонд дапамогі рэпрэсаваным, і разлічваем на дапамогу беларускага бізнесу за мяжой. 

3) Прыцягненне вінаватых да адказнасці. Мы як ніколі блізкія да таго, што будзе выдадзены ордар на арышт Лукашэнкі за выкраданне ўкраінскіх дзяцей. Каласальную працу зрабіў Павел Латушка і ўся каманда НАУ.

4) Дапамога беларусам у выгнанні. Мы рыхтуем да выдачы новы беларускі пашпарт. І дабіваемся, каб пратэрмінаваныя пашпарты прызнавалі за сапраўдныя, выдавалі больш працяглыя віды на жыхарства і не ўводзілі візавыя баны.

5) Умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Трэба папулярызаваць беларускую мову, адкрываць школы за мяжой, ствараць больш беларускага анлайн-кантэнту для тых, хто ў Беларусі. 

6) Інфармацыйна-асветніцкая праца. Неабходна супрацьдзейнічаць прапагандзе і наладжваць супрацу з незалежнымі медыямі і блогерамі. 

7) Абарона незалежнасці Беларусі. Мы працуем над тым, каб арганізаваць слуханні па сітуацыі ў нашай краіне ў Радзе Бяспекі ААН.
21.6K views16:43
Открыть/Комментировать
2023-10-01 20:50:39
Святлана Ціханоўская: «Неабходна падтрымліваць адно аднаго ў барацьбе»

Беларуская лідарка выступіла на мітынгу салідарнасці з Украінай і беларускімі палітзняволенымі ва Вроцлаве.

«Беларусы і ўкраінцы зрабілі свой выбар – мы хочам быць часткай вялікай свабоднай Еўропы, а не агрэсіўнага і варварскага «русского мира». Палякі прайшлі гэты шлях – зможам прайсці і мы.

Каб перамагчы, нам нельга паддавацца апатыі. Неабходна падтрымліваць адно аднаго ў барацьбе. Важна нагадваць свету пра беларускіх палітвязняў і падтрымліваць Украіну на полі бою, як гэта робяць добраахвотнікі з Палка Каліноўскага».

Напрыканцы свайго выступу Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў мітынгу далучыцца да флэшмобу ў падтрымку Паліны Шарэнды-Панасюк, якая 1000 дзён знаходзіцца за кратамі, і разам сказаць «Я Паліна».
24.8K views17:50
Открыть/Комментировать
2023-09-29 09:31:12
Канцэпцыя кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным асобам: хто будзе рэабілітаваны?

Прыярытэт у першыя дні транзітнага перыяду – вызваленне палітычных зняволеных і тых, каго асудзілі ў адпаведнасці з Крымінальным Кодэксам ці Кодэксам аб Адміністрацыйных правапарушэннях па палітычных матывах. Далей будуць вырашацца пытанні па кампенсацыі шкоды ўсім, хто пацярпеў ад рэжыму з 20 ліпеня 1994 года – дня прыходу Лукашэнкі да ўлады. Аднак галоўная перашкода на гэтым шляху – мы не ведаем рэальную колькасць ахвяраў. Тым не менш, у картках мы ўжо зараз паспрабавалі акрэсліць кола тых асоб, хто зможа прэтэндаваць на рэабілітацыю. Калі ў вас ёсць прапановы, заўвагі, дапаўненні ды каментары да Канцэпцыі, іх можна пакінуць праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot, пошту transitionaljustice@tsikhanouskaya.org і гугл-форму.
22.1K views06:31
Открыть/Комментировать
2023-09-26 12:51:07
Канцэпцыя кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным: прынцыпы і сутнасць

Перыяд дэмакратычнага транзіту ўлады будзе складаным для Беларусі. Каб спрасціць адзін з яго аспектаў загадзя, Офіс Святланы Ціханоўскай разам з праваабарончымі арганізацыямі, НДА, юрыстамі і былымі адвакатамі, распрацаваў праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным. Дакумент паслужыць інструментам аднаўлення справядлівасці для тых, хто сутыкнуўся з парушэннямі правоў чалавека падчас праўлення Лукашэнкі.

Поўны тэкст Канцэпцыі прыведзены па спасылцы. Чакаем вашыя водгукі, прапановы і каментары – іх можна пакінуць праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot, пошту transitionaljustice@tsikhanouskaya.org і гугл-форму.
13.0K views09:51
Открыть/Комментировать
2023-09-25 09:01:19
Кампенсацыя шкоды пацярпелым ад рэжыму: Офіс Ціханоўскай прэзентуе праект Канцэпцыі

Офіс Святланы Ціханоўскай у супрацоўніцтве з юрыстамі, праваабаронцамі і недзяржаўнымі арганізацыямі распрацаваў праект Канцэпцыі, адпаведна якой будзе кампенсавана шкода асобам, пацярпелым ад рэжыму. Мэта Канцэпцыі – аднаўленне справядлівасці для тых, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі і парушэннямі правоў чалавека падчас праўлення Лукашэнкі з 20 ліпеня 1994 года.

Кампенсацыя шкоды – гэта перш за ўсё аднаўленне ў юрыдычных, грамадзянскіх, палітычных, працоўных і іншых правах тых, хто пацярпеў ад дзеянняў рэжыму.

Дакумент фіксуе асноўныя падыходы да аднаўлення справядлівасці адносна пацярпелых. Таксама прадугледжаны механізм вызвалення тых, хто знаходзіцца ў месцах зняволення, калі на момант транзіта ўлады яны ўсё яшчэ будуць там знаходзіцца. На падставе дакумента ў транзітны перыяд новая дэмакратычна абраная ўлада зможа прыняць неабходныя законы і запусціць працэс рэабілітацыі рэпрэсаваных асобаў.

Азнаёміцца з тэкстам Канцэпцыі можна па спасылцы. Прапановы адносна дакументу прымаюцца праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot, электронную пошту transitionaljustice@tsikhanouskaya.org і гугл-форму.
43.8K viewsedited  06:01
Открыть/Комментировать