Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Светлана Тихановская

Адрес канала: @tsikhanouskaya
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 25.14K
Описание канала:

Бот для пытанняў: @AskOffice_Bot
Сайт: https://tsikhanouskaya.org/
Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/
FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya
ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал tsikhanouskaya и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 9

2023-11-10 15:39:27
Святлана Ціханоўская адкрыла першую беларуска-эстонскую Канферэнцыю

Сёння ў Таліне распачалася маштабная Канферэнцыя, арганізаваная міністэрствам замежных справаў Эстоніі ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай – і з’яўляецца першай у такім фармаце. Мерапрыемства сабрала каля 250 удзельнікаў. Гэта прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, беларускія актывісты і медыя, а таксама члены эстонскага ўраду, эксперты і дыпламатычны корпус.

На Канферэнцыі абмяркоўваюцца эстонска-беларускія адносіны, стратэгія па Беларусі, спосабы падтрымкі рэпрэсаваных і палітвязняў, шляхі прыцягнення рэжыму да адказнасці.

Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці Канферэнцыі і прывітала ўдзельнікаў:

«Мы будуем міжнародную кааліцыю ў падтрымку незалежнай і свабоднай Беларусі. Эстонія з’яўляецца адным з нашых ключавых саюзнікаў. Гэта не дзіва: беларусы і эстонцы цудоўна разумеюць і падтрымліваюць адно аднаго. Нездарма пасля падзей 2020-га года многія беларусы, уцякаючы ад рэпрэсіяў, знайшлі прытулак тут, у Эстоніі. Я дзякую эстонскаму ўраду і народу Эстоніі за прынцыповую і непахісную падтрымку дэмакратычнай Беларусі».
20.7K views12:39
Открыть/Комментировать
2023-11-10 13:13:26
Святлана Ціханоўская заклікала Яна Ліпаўскага зрабіць выключэнні для беларусаў з закона аб візавых абмежаваннях у Чэхіі

Беларуская лідарка сустрэлася міністрам замежных справаў Чэхіі Янам Ліпаўскім у Вільні. Святлана Ціханоўская падзякавала міністэрству замежных справаў Чэхіі за візавую праграму «Грамадзянская супольнасць» і дапамогу былым палітвязням. Некалькі беларусаў атрымалі міжнародную абарону і ўрадавыя стыпендыі. Міністр Ліпаўскі распавёў, што на 2024-2025 год выдзелена яшчэ 5 урадавых стыпендый для беларусаў у Чэхіі.

Падчас дыялогу Ціханоўская заклікала зрабіць выключэнні для беларусаў з закона аб візавых абмежаваннях у Чэхіі. Яны тычацца беларускіх студэнтаў і сваякоў тых, хто не можа ўбачыцца з сям’ёй праз пераслед у Беларусі.

Таксама беларуская лідарка падняла пытанне аўтаматызацыі працэсу выдачы праязных дакументаў і пашпартоў замежніка. Яна прапанавала чэшскаму боку падрыхтаваць адмысловую інструкцыю, якая б дапамагла беларусам, што не могуць атрымаць новы пашпарт.
24.0K viewsedited  10:13
Открыть/Комментировать
2023-11-10 11:02:17
Дарадца Ціханоўская па моладзевай палітыцы і студэнцтву атрымала прэмію «Маладая жанчына Еўропы 2023»

Учора ў Бруселі дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава атрымала прэмію «Маладая жанчына Еўропы 2023», якую штогод уручаюць жанчынам за прасоўванне еўрапейскіх каштоўнасцяў. Маргарыта Ворыхава прысвяціла гэтую прэмію ўсім маладым лідарам Беларусі.

«Маладыя людзі граюць вырашальную ролю ў фармаванні будучыні і абароне дэмакратыі. І гэтая ўзнагарода – пацвярджэнне велізарнага патэнцыялу і сілы, якую мае нашая моладзь. Мы разумеем, што абарона дэмакратыі не з'яўляецца нечым, што само сабою разумеецца. Гэта бесперапыннае змаганне, якое патрабуе пільнасці, непахіснай рашучасці і адвагі супрацьстаяць несправядлівасці», – адзначыла Маргарыта Ворыхава.

Напрыканцы свайго выступу яна абвясціла, што ў студзені далучыцца да Кансультатыўнай Рады ў справах моладзі пры Радзе Еўропы: «Гэтая роля дасць мне магчымасць працягваць сваю місію, узмацняць галасы моладзі і падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю не толькі ў Беларусі, але і ва ўсіх кутках Еўропы».
15.0K viewsedited  08:02
Открыть/Комментировать
2023-11-09 11:03:06
Святлана Ціханоўская абмеркавала з прадстаўніцай YouTube падтрымку беларускай мовы на платформе

Беларуская лідарка наведала рэгіянальны офіс YouTube у Берліне, дзе сустрэлася з кіраўніцай платформы, адказнай за сувязі з урадамі, Сабін Франк.

На сустрэчы абмеркавалі падтрымку беларускай мовы ў YouTube. Цяпер нашая мова падтрымліваецца ў бальшыні сэрвісаў YouTube, даступная ў інтэрфейсе і дазваляецца манетызацыя беларускамоўнага кантэнту.

Прадстаўніца YouTube адзначыла, што магчымасць падтрымкі беларускай мовы ў Google Ads ужо абмяркоўваецца. YouTube адсочвае і імкнецца выдаляць «пакаянныя» відэа, каналы і акаўнты прапагандыстаў.

Таксама Ціханоўская і Франк абмеркавалі магчымасць арганізацыі трэнінгаў для беларускіх медыя і ініцыятываў з удзелам спецыялістаў YouTube.
23.2K views08:03
Открыть/Комментировать
2023-11-08 19:41:59
Нямецкі Бундэстаг прыняў рэзалюцыю па Беларусі

Сёння Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам па міжнародных справах Бундэстагу і заклікала дэпутатаў прыняць рэзалюцыю па Беларусі. Пасля ў Бундэстагу адбыліся дэбаты, дзе была прынята рэзалюцыя «За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і».

У тэксце рэзалюцыі адзначаецца: «Нямецкі Бундэстаг цвёрда стаіць на баку ўсяго беларускага дэмакратычнага руху, Святланы Ціханоўскай і ўзначаленага ёй Абʼяднанага Пераходнага Кабінета. Беларусы павінны ведаць, што свабодную і дэмакратычную Беларусь будуць вітаць у сямʼі еўрапейскіх дзяржаваў».

Парламент Германіі прывітаў абмежавальныя меры, што ўжо ўведзены супраць лукашэнкаўскага рэжыму, і заклікаў федэральны ўрад працягваць ціск. У той жа час у рэзалюцыі сказана, што Германія паспрыяе развіццю беларускай незалежнай прэсы, дэмакратычных інстытутаў і грамадзянскіх ініцыятываў. Акрамя таго, ухваляецца дапамога і рэабілітацыя палітвязняў ды асобаў, пацярпелых ад рэпрэсій.

Асобная ўвага ў рэзалюцыі прысвечаная юрыдычным пытанням, з якімі зараз сутыкаюцца беларусы ў выгнанні. Бундэстаг будзе спрыяць вырашэнню праблемаў беларусаў з дакументамі.
16.9K views16:41
Открыть/Комментировать
2023-11-07 18:24:09
Святлана Ціханоўская: «У нас ёсць моцная міжнародная кааліцыя саюзнікаў»

Беларуская лідарка выступіла ў Берліне на першай сустрэчы Альянса групаў «За дэмакратычную Беларусь». Такія групы ўжо існуюць у 22 краінах свету. Удзел у мерапрыемстве ўзялі кіраўнікі парламенцкіх групаў з Аўстрыі, Францыі, Грузіі, Германіі, Італіі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі і Іспаніі. Анлайн далучыліся парламентарыі з Ірландыі, ЗША і Украіны.

У прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што трэба працягваць ціск на рэжым і патрабаваць неадкладнага вызвалення палітвязняў. Таксама яна заклікала дэпутатаў спрасціць працэдуры легалізацыі беларусаў у выгнанні:

«Нам трэба комплекснае рашэнне, якое ўключыла б у сябе выдачу пашпартоў замежніка, падаўжэнне відаў на жыхарства і спрашчэнне юрыдычных працэдураў. Са свайго боку, мы рыхтуемся выдаваць новы беларускі пашпарт. Я прашу вас падтрымаць гэты праект у вашых Парламентах».

Асобна беларуская лідарка заклікала падтрымаць еўрапейскія памкненні беларусаў:

«Для нас Еўрапейскі Саюз – адзіная альтэрнатыва «рускаму свету». Свету гвалту, несправядлівасці і тыраніі. Толькі ў Еўрапейскім саюзе Беларусь можа захаваць незалежнасць і гарантаваць дабрабыт сваім грамадзянам».

Напрыканцы свайго выступу Святлана Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў мерапрыемства далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 12 лістапада.
15.6K views15:24
Открыть/Комментировать
2023-11-06 22:13:29
Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе новага амбасадара Чэхіі

Алеш Опата будзе прадстаўляць інтарэсы Чэхіі ў Літве, а таксама падтрымліваць сувязь з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Падчас размовы беларуская лідарка і Алеш Опата абмеркавалі пытанні легалізацыі беларусаў у Чэхіі, у тым ліку выдачу пашпартоў замежніка для нашых грамадзянаў, якія не могуць вярнуцца дамоў. Такі пашпарт ужо атрымала юная беларуска Вара, якая дапамагае нашым добраахвотнікам ва Украіне.

Таксама Святлана Ціханоўская запрасіла амбасадара далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 12 лістапада. І прапанавала арганізаваць супольныя мерапрыемствы ў Вільні.
21.5K views19:13
Открыть/Комментировать
2023-11-04 14:04:39
Станьце чараўніком для дзіцяці палітвязня!

Напярэдадні Калядаў фонд «Краіна для жыцця» разам з «Dissidentby», «Littowin LIONS CLUB», Politzek.me, Народнымі амбасадамі Беларусі ды Аб’яднаннем беларусаў у Амерыцы (ABA) абвясцілі аб адкрыцці «Каляднай пошты» для дзяцей палітзняволеных.

Дзеці нашых герояў могуць намаляваць ці напісаць у лісце пра падарунак, які хацелі б знайсці пад навагодняй ялінкай. Для ўдзелу ў акцыі трэба запоўніць форму па спасылцы.

А кожны з вас можа стаць тым самым чараўніком, які здзяйсняе жаданні. І падарыць дзіцяці тое, пра што ён так марыў. Да акцыі можна далучыцца з любой часткі свету. Зрабіць гэта можна па спасылцы: https://buy.stripe.com/8wMeX6aIc7OFbEk004.

Давайце разам падорым цеплыню і клопат дзецям, чые мама ці тата зараз за кратамі.
15.7K views11:04
Открыть/Комментировать
2023-11-03 11:16:03
Святлана Ціханоўская распавяла пра планы на працоўны візіт у Берлін

«На наступным тыдні мы з камандай наведаем Берлін. Тут будзе створаны Альянс «За дэмакратычную Беларусь», куды ўвойдуць дзясяткі парламенцкіх групаў з розных краінаў свету. Мы збярэмся разам, каб выпрацаваць агульную стратэгію па Беларусі. Абмяркуем, якім чынам дапамагчы беларусам не толькі за мяжой, але і ўнутры краіны.

Падчас візіту я сустрэнуся са спікеркай Бундэстагу, камітэтам па замежных справах, арганізацыяй Libereco, якая займаецца пытаннямі правоў чалавека і палітычных вязняў, і беларусамі Германіі. Нямеччына актыўна падтрымлівае беларусаў і мы будзем працаваць над тым, каб гэтая салідарнасць і падтрымка працягвалася і надалей».

Падрабязней – глядзіце ў відэа.
24.7K views08:16
Открыть/Комментировать
2023-11-02 10:35:38
Святлана Ціханоўская: «Дзяды – важны дзень для беларусаў яшчэ са старажытных часоў. Сёння, згодна з традыцыяй, беларусы наведаюць магілы родных, блізкіх і сяброў. З цеплынёй, але і з болем у душы, мы згадаем родных і блізкіх, якія больш не з намі.

Але ж беларусы – гэта вялікая сям’я. Таму сёння давайце разам успомнім нашых беларускіх герояў. Тых, хто загінуў падчас пратэстаў. Тых, хто загінуў у зняволенні. Тых, хто загінуў на вайне, змагаючыся за свабоду Украіны і Беларусі. Успаміны пра іх жывуць у нашых сэрцах, у маім сэрцы. А іх смеласць і годнасць натхняюць працягваць змагацца за лепшую будучыню, пра якую мы ўсе марым».
36.8K views07:35
Открыть/Комментировать