Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Святлана Ціханоўская: «У нас ёсць моцная міжнародная кааліцыя | Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская: «У нас ёсць моцная міжнародная кааліцыя саюзнікаў»

Беларуская лідарка выступіла ў Берліне на першай сустрэчы Альянса групаў «За дэмакратычную Беларусь». Такія групы ўжо існуюць у 22 краінах свету. Удзел у мерапрыемстве ўзялі кіраўнікі парламенцкіх групаў з Аўстрыі, Францыі, Грузіі, Германіі, Італіі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі і Іспаніі. Анлайн далучыліся парламентарыі з Ірландыі, ЗША і Украіны.

У прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што трэба працягваць ціск на рэжым і патрабаваць неадкладнага вызвалення палітвязняў. Таксама яна заклікала дэпутатаў спрасціць працэдуры легалізацыі беларусаў у выгнанні:

«Нам трэба комплекснае рашэнне, якое ўключыла б у сябе выдачу пашпартоў замежніка, падаўжэнне відаў на жыхарства і спрашчэнне юрыдычных працэдураў. Са свайго боку, мы рыхтуемся выдаваць новы беларускі пашпарт. Я прашу вас падтрымаць гэты праект у вашых Парламентах».

Асобна беларуская лідарка заклікала падтрымаць еўрапейскія памкненні беларусаў:

«Для нас Еўрапейскі Саюз – адзіная альтэрнатыва «рускаму свету». Свету гвалту, несправядлівасці і тыраніі. Толькі ў Еўрапейскім саюзе Беларусь можа захаваць незалежнасць і гарантаваць дабрабыт сваім грамадзянам».

Напрыканцы свайго выступу Святлана Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў мерапрыемства далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 12 лістапада.