Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Нямецкі Бундэстаг прыняў рэзалюцыю па Беларусі Сёння Святлана | Светлана Тихановская

Нямецкі Бундэстаг прыняў рэзалюцыю па Беларусі

Сёння Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам па міжнародных справах Бундэстагу і заклікала дэпутатаў прыняць рэзалюцыю па Беларусі. Пасля ў Бундэстагу адбыліся дэбаты, дзе была прынята рэзалюцыя «За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і».

У тэксце рэзалюцыі адзначаецца: «Нямецкі Бундэстаг цвёрда стаіць на баку ўсяго беларускага дэмакратычнага руху, Святланы Ціханоўскай і ўзначаленага ёй Абʼяднанага Пераходнага Кабінета. Беларусы павінны ведаць, што свабодную і дэмакратычную Беларусь будуць вітаць у сямʼі еўрапейскіх дзяржаваў».

Парламент Германіі прывітаў абмежавальныя меры, што ўжо ўведзены супраць лукашэнкаўскага рэжыму, і заклікаў федэральны ўрад працягваць ціск. У той жа час у рэзалюцыі сказана, што Германія паспрыяе развіццю беларускай незалежнай прэсы, дэмакратычных інстытутаў і грамадзянскіх ініцыятываў. Акрамя таго, ухваляецца дапамога і рэабілітацыя палітвязняў ды асобаў, пацярпелых ад рэпрэсій.

Асобная ўвага ў рэзалюцыі прысвечаная юрыдычным пытанням, з якімі зараз сутыкаюцца беларусы ў выгнанні. Бундэстаг будзе спрыяць вырашэнню праблемаў беларусаў з дакументамі.