Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе новага амбасадара Ч | Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе новага амбасадара Чэхіі

Алеш Опата будзе прадстаўляць інтарэсы Чэхіі ў Літве, а таксама падтрымліваць сувязь з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Падчас размовы беларуская лідарка і Алеш Опата абмеркавалі пытанні легалізацыі беларусаў у Чэхіі, у тым ліку выдачу пашпартоў замежніка для нашых грамадзянаў, якія не могуць вярнуцца дамоў. Такі пашпарт ужо атрымала юная беларуска Вара, якая дапамагае нашым добраахвотнікам ва Украіне.

Таксама Святлана Ціханоўская запрасіла амбасадара далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 12 лістапада. І прапанавала арганізаваць супольныя мерапрыемствы ў Вільні.