Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Светлана Тихановская

Адрес канала: @tsikhanouskaya
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 25.14K
Описание канала:

Бот для пытанняў: @AskOffice_Bot
Сайт: https://tsikhanouskaya.org/
Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/
FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya
ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал tsikhanouskaya и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 6

2024-01-01 00:01:18
Навагодняе віншаванне Святланы Ціханоўскай 2024

Тэкст прамовы па спасылцы.
27.0K views21:01
Открыть/Комментировать
2023-12-31 23:35:53 Глядзіце навагоднюю прамову Святланы Ціханоўскай – пачатак праз некалькі хвілінаў!



31.0K views20:35
Открыть/Комментировать
2023-12-29 11:13:06
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай. Неўзабаве…

Глядзіце зварот беларускай лідаркі 31 снежня а 23:50 па мінскім часе на яе афіцыйным YouTube-канале!



28.7K views08:13
Открыть/Комментировать
2023-12-28 18:21:58
Чаго дамагліся дэмакратычныя сілы ў 2023 годзе?

Каманда Офіса падсумавала вынікі працы дэмакратычных сілаў за 2023 год. Найбольш важныя моманты – коратка:

Распрацоўка і вынясенне на грамадскае абмеркаванне Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі, Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, Дарожнай карты дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі, а таксама чатырох праектаў законаў у дапаўненне да Канстытуцыі Новай Беларусі.

Кансалідацыя дэмакратычных сілаў па асноўных напрамках дзейнасці – падпісаныя чатыры супольныя дэкларацыі: «Дэкларацыя аб сяброўстве ў Еўрасаюзе», «Рэзалюцыя пра салідарнасць з народам Украіны», «Палітычная дэкларацыя», «Заява аб выбарах 2024 года».

Правядзенне Марафону салідарнасці з беларускімі палітвязнямі сумесна з незалежнымі СМІ. Падчас марафону было сабрана больш за паўмільёна еўра дапамогі.

Распрацоўка новага беларускага пашпарта.

Умацаванне пазіцый дэмакратычных сілаў на міжнароднай арэне праз запуск Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША», Кансультатыўнай групы з ЕС і стварэнне Альянсу парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» 23 краінаў свету.

Абарона інтарэсаў беларусаў і вырашэнне пытанняў легалізацыі.

Фарміраванне Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве і падтрымка беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Падрабязней пра працу дэмакратычных сілаў у 2023 годзе можна даведацца па спасылцы.
18.9K viewsedited  15:21
Открыть/Комментировать
2023-12-24 17:43:07
Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня

«Ведаеце, сёння па ўсім свеце ўзгадваецца звычай дзяліцца аплаткай – кавалачкам хлеба, які перадаецца з рук у рукі. Такім чынам людзі выказваюць падтрымку і клопат, дзеляцца цеплынёй і любоўю. Але мы, беларусы, бескарысліва дзелімся ўсім гэтым не толькі на Каляды, але кожны дзень. Праз лісты, тэлефонныя званкі, абдымкі і добрыя словы.

Дарагія мае, сёння я хачу пазычыць усім вам міра, дабра і святла, якое не дазволіць змроку захапіць нашыя сэрцы.

З Калядамі вас!»
27.1K views14:43
Открыть/Комментировать
2023-12-22 17:06:09
Тихановская: «Лукашенко понесёт наказание в рамках международного права, и никакой иммунитет от этого не защитит»

Сегодня были приняты новые изменения в закон о президенте Беларуси.

Светлана Тихановская: «Последние пару дней люди обсуждают проблемы Лукашенко со здоровьем. Мол, хрипит и теряет голос. Не знаю, какие диагнозы ему ставят врачи. Но то, что диктатор потерял право говорить от имени беларусов, стало ясно ещё в 2020 году. Сейчас же он пытается укрепить политический иммунитет, слабеющий с каждым днём.

Новым законом Лукашенко хочет защитить себя от юридического преследования, потому что уже сейчас чувствует страх перед неизбежным будущим. Ведь действия, которые он совершил за последние 30 лет, наказываются не просто штрафом. Доказательств его преступлений хватит на тюремный срок длиною в десятки лет.

Демократические силы Беларуси каждый день работают над тем, чтобы Лукашенко ответил за все преступления против человечности и военные преступления. И мы вместе добьёмся того, чтобы диктатор предстал перед судом. Человек, поломавший судьбы тысячам беларусов, понесёт наказание в рамках международного права, и никакой иммунитет от этого не защитит. Это лишь вопрос времени».
19.1K views14:06
Открыть/Комментировать
2023-12-18 14:20:52 Стратэгія пераходу да Новай Беларусі, прыярытэты працы. Дабравольскі – пра ўнутраную палітыку Офіса

Старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі дае справаздачу па ўнутрыпалітычнай працы Офіса ў 2023 годзе.

Найбольш значным дасягненнем стала распрацоўка і вынясенне на грамадскае абмеркаванне Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі. Гэты дакумент каманда Офіса распрацавала разам з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам, Каардынацыйнай Радай і шматлікімі экспертамі.

Падрабязней глядзіце ў відэа.
15.7K views11:20
Открыть/Комментировать
2023-12-15 17:06:24
Стратэгія пераходу да Новай Беларусі: чаму яна актуальная?

Змена ўлады ў аўтарытарных рэжымах не заўсёды вядзе да дэмакратыі. Як паказалі гістарычныя практыкі Гаіці, Сірыі, Паўночнай Карэі і шэрагу іншых краінаў, адна дыктатура часта змяняецца іншай.

Менавіта таму каманда Офіса разам з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам, Каардынацыйнай Радай і шматлікімі экспертамі распрацавалі і вынеслі на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. Гэты дакумент прапісвае шляхі па дэмакратычным транзіце ўлады – ад дыктатуры да дэмакратыі. Асноўныя вектары рэформаў, азначаныя ў Стратэгіі, паспрыяюць таму, каб пераход атрымаўся плаўным і натуральным для новай дзяржавы.

Чаму стратэгія важная ўжо цяпер?

Яна дазваляе падрыхтавацца да розных сцэнараў пачатку транзіту ўлады.

Спросціць пабудову ключавых працэсаў унутры дзяржавы.

Стратэгія акрэслівае асноўныя крокі для правядзення рэформаў – падобна на тое, як краіны Усходняй Еўропы паспяхова правялі рэформы пасля падзення жалезнай заслоны.

Актыўны ўдзел грамадзянаў у фармаванні канцэпцый. Праект дае магчымасць усім беларусам паўплываць на змест дакумента. Кожны можа ўзяць удзел у абмеркаванні і выказаць сваё бачанне, думкі, прапановы і крытыку.

Для праекта Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі кожны голас важны. Кожны беларус мае ключавую ролю, каб разам закласці падмурак для дэмакратыі і свабоды. Тэкст дакумента – па гэтай спасылцы, а калі ў вас ёсць пытанні ці прапановы – пішыце ў @AskOffice_Bot і карыстайцеся платформай Новая Беларусь.
13.7K views14:06
Открыть/Комментировать
2023-12-14 19:41:01
Святлана Ціханоўская – літоўцам: «Я ўдзячная за тое, што вы падтрымалі нас у цяжкі час»

Пасля перамоваў з Камітэтам па замежных справах літоўскага Сейма Святлана Ціханоўская выступіла перад прэсай. У інтэрв'ю лідарка падзякавала літоўскаму народу за падтрымку, а таксама адзначыла, што Літва з’яўляецца прыкладам прынцыповасці і паслядоўнасці ў змаганні за свабоду:

«Я ўдзячная літоўскаму народу за тое, што ён падтрымаў нас у цяжкі час і прыняў тысячы беларусаў, якія ратуюцца ад тэрору і рэпрэсіяў.

Для нас, беларусаў, Літва – больш, чым проста сусед. І больш, чым проста прытулак. Гэта маяк надзеі і прыклад прынцыповасці і паслядоўнасці ў барацьбе за свабоду.

Мы змагаемся з адным і тым жа ворагам, імперскімі амбіцыямі Расіі, і за адну і тую ж будучыню – у рамках Еўрапейскага саюза. І падтрымка Літвы для нас вельмі важная».
17.7K views16:41
Открыть/Комментировать
2023-12-13 16:32:03
Офіс, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада выносяць на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі

Падзенне рэжыму дасць беларусам шанец устанавіць дэмакратыю. Як не ўпусціць гэтую магчымасць, пазбегнуць прававога хаосу і спробаў рэваншу з боку памагатых дыктатуры? Для гэтага неабходны загадзя прадуманы план.

Менавіта таму прадстаўнікі палітычных структураў, арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і аналітычных цэнтраў у сферы эканомікі, палітыкі, стратэгічнай камунікацыі, права і міжнародных адносінаў распрацавалі і выносяць на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. Яе асноўная мэта – транзіт улады і ўсталяванне ў Беларусі дэмакратычнай сістэмы, у якой немагчымае з'яўленне новай дыктатуры.

Сярод раздзелаў Стратэгіі – правядзенне дэмакратычных выбараў, аднаўленне канстытуцыйнага парадку і законнасці, захаванне міжнародных абавязацельстваў, забеспячэнне эканамічнай стабільнасці і развіцця, аднаўленне грамадзянскай супольнасці і нацыянальнае адраджэнне.

Абмеркаванне Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі пачынаецца ўжо зараз! Азнаёміцца ​​з тэкстам дакумента можна па спасылцы, а задаць пытанні, пакінуць прапановы і каментары – з дапамогай @AskOffice_Bot і платформы Новая Беларусь.
14.9K views13:32
Открыть/Комментировать