Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Стратэгія пераходу да Новай Беларусі: чаму яна актуальная? З | Светлана Тихановская

Стратэгія пераходу да Новай Беларусі: чаму яна актуальная?

Змена ўлады ў аўтарытарных рэжымах не заўсёды вядзе да дэмакратыі. Як паказалі гістарычныя практыкі Гаіці, Сірыі, Паўночнай Карэі і шэрагу іншых краінаў, адна дыктатура часта змяняецца іншай.

Менавіта таму каманда Офіса разам з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам, Каардынацыйнай Радай і шматлікімі экспертамі распрацавалі і вынеслі на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. Гэты дакумент прапісвае шляхі па дэмакратычным транзіце ўлады – ад дыктатуры да дэмакратыі. Асноўныя вектары рэформаў, азначаныя ў Стратэгіі, паспрыяюць таму, каб пераход атрымаўся плаўным і натуральным для новай дзяржавы.

Чаму стратэгія важная ўжо цяпер?

Яна дазваляе падрыхтавацца да розных сцэнараў пачатку транзіту ўлады.

Спросціць пабудову ключавых працэсаў унутры дзяржавы.

Стратэгія акрэслівае асноўныя крокі для правядзення рэформаў – падобна на тое, як краіны Усходняй Еўропы паспяхова правялі рэформы пасля падзення жалезнай заслоны.

Актыўны ўдзел грамадзянаў у фармаванні канцэпцый. Праект дае магчымасць усім беларусам паўплываць на змест дакумента. Кожны можа ўзяць удзел у абмеркаванні і выказаць сваё бачанне, думкі, прапановы і крытыку.

Для праекта Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі кожны голас важны. Кожны беларус мае ключавую ролю, каб разам закласці падмурак для дэмакратыі і свабоды. Тэкст дакумента – па гэтай спасылцы, а калі ў вас ёсць пытанні ці прапановы – пішыце ў @AskOffice_Bot і карыстайцеся платформай Новая Беларусь.