Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Святлана Ціханоўская правяла перамовы з новым мэрам Вільні Я | Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская правяла перамовы з новым мэрам Вільні

Яна падзякавала гораду і мэрыі за падтрымку беларусаў, што цяпер пражываюць у Вільні. Беларуская лідарка папрасіла мэра Валдаса Бенкунскаса падтрымліваць беларускія грамадскія прасторы, якія ўжо працуюць у горадзе. Яна адзначыла, што беларусам важна не губляць сувязь з радзімай і захоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Святлана Ціханоўская прапанавала арганізаваць дадатковыя класы беларускай мовы на базе гарадскіх школ, а таксама правесці сустрэчу з актывам бацькоў беларускіх дзяцей у Вільні.

Асобна абмеркавалі падтрымку беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Раней Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб'яднаны Пераходны Кабінет даставілі байцам груз нелетальнай дапамогі пры падтрымцы Віленскай мэрыі. Напрыканцы сустрэчы Ціханоўская перадала мэру шэраг просьбаў ад беларускіх вернікаў Вільні.