Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Першы дзень Святланы Ціханоўскай у Малдове: сустрэча са спікер | Светлана Тихановская

Першы дзень Святланы Ціханоўскай у Малдове: сустрэча са спікерам Парламента і групай «За дэмакратычную Беларусь»

У гадавiну стварэння групы «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенце Малдовы з яе прадстаўнiкамi сустрэлася Святлана Ціханоўская. Яны зладзілі супольную акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Таксама дэпутаты выказалі жаданне далучыцца да Дня салідарнасці 12 лістапада і прыйсці да беларускай амбасады ў Кішынёве з партрэтамі палітвязняў. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях, супрацьдзеянне расійскай прапагандзе, а таксама працу з беларускай дыяспарай у Малдове.

Спікер Парламента Ігар Гросу таксама далучыўся да акцыі падтрымкі беларускіх палітвязняў і падпісаў для іх паштоўкі. Падчас сустрэчы дамовіліся двухбакова падтрымліваць еўрапейскія памкненні Беларусі і Малдовы на ўсіх міжнародных пляцоўках, і правесці беларуска-малдоўскую Канферэнцыю па пытаннях нейтралітэту. «Агрэсія Расіі паказала, што стратэгія нейтралітэту, на якую рабілі стаўку і Беларусь, і Малдова, не працуе. І каб абмеркаваць гэтую праблему, дамовіліся зрабіць агульную Канферэнцыю», – пракаментаваў дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька.