Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі беларускага бізнесу сустрэ | Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі беларускага бізнесу сустрэліся з дзяржсакратаром Партугаліі Бернарда Іва Крузам

У мерапрыемстве, што адбылося ў МЗС Партугаліі ў Лісабоне, разам з лідаркай дэмакратычных сілаў Беларусі ўзялі ўдзел кіраўнікі нашых стартапаў, што працуюць у Партугаліі, а таксама прадстаўніца стартап-хаба Imaguru Анастасія Хамянкова.

Падчас сустрэчы Ціханоўская падзякавала спадару Крузу за падтрымку рэлакаванага беларускага бізнесу – і заклікала партугальскі ўрад змякчыць умовы для працы бізнесоўцаў.

Прадстаўнікі беларускіх кампаній распавялі дзяржсакратару пра праблемы, з якімі сутыкаюцца падчас працы ў Партугаліі. Асобна закранулі пытанне адкрыцця банкаўскіх рахункаў і падаткавую нагрузку для IT-кампаніяў.

Таксама ў дыялогу падымаліся юрыдычныя пытанні: спрашчэнне легалізацыйных момантаў, адмена патрабавання апастылю на дакументы, выдача пашпартоў замежніка, афармленне папераў для беларускіх дзяцей, што нарадзіліся ў Партугаліі.

МЗС Партугаліі вызначыць кантактную асобу, каб працягваць камунікацыю па вырашэнні азначаных праблем.

Беларуская лідарка падкрэсліла: рэлакаваны беларускі бізнес працуе на карысць дэмакратычных зменаў у краіне, дапамагае рэпрэсаваным ды палітзняволеным, падтрымлівае беларускія ініцыятывы, а таксама нашых добраахвотнікаў ва Украіне.