Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сила Традиций

Логотип телеграм канала @silatraditsii — Сила Традиций С
Логотип телеграм канала @silatraditsii — Сила Традиций
Адрес канала: @silatraditsii
Категории: Познавательное
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.53K
Описание канала:

«Сила традиций» – проект о белорусах, их традициях, самобытной культуре и богатой истории. О нас с Вами.
Проект ОАО «МИНСК КРИСТАЛЛ».
18

Рейтинги и Отзывы

3.00

2 отзыва

Оценить канал silatraditsii и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 3

2022-06-20 11:54:35
374 views08:54
Открыть/Комментировать
2022-06-17 11:24:18 Делимся белорусскими пословицами и их значениями

Лішняга і свінні не ядуць.
— Во всем нужно соблюдать чувство меры.
На чым вазку едзеш, таму і песенкі спявай.
— С волками жить — по волчьи выть.
Не да парасят, калі свінню смаляць.
— Не до мелочей, когда пришла большая беда.
Сядзелі на гэтай нядзелі.
— Шуточный ответ на приглашение присесть.
Папраў казе хвост.
— Поправляй козе хвост, а в мое дело не лезь.
663 views08:24
Открыть/Комментировать
2022-06-17 11:24:15
579 views08:24
Открыть/Комментировать
2022-06-15 15:13:08 Падарожнічаем па Беларусі: Гродна.

Што неабходна паглядзець ў гэтым горадзе?

Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя.
Гэта галоўны каталіцкі храм Гродна. Будынак дзівіць сваім убраннем: шматфігурным алтаром вышынёй 21 метр і вежавымі гадзінамі (адны з самых старых дзеючых ва Ўсходняй Еўропе).

Лютэранская царква Святога Іаана.
Царква была ўзведзена на грошы нямецкай абшчыны ў сярэдзіне XIX стагоддзя, а сёння гэта адзіны на тэрыторыі Беларусі дзейсны лютэранскі храм.

Вялікая харальная сінагога.
Гэта адна з найстарэйшых у Еўропе сінагог. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак апыніўся ў цэнтры гета: сюды прыводзілі габрэяў на часовае ўтрыманне перад тым, як адправіць іх у канцлагеры. Сёння ў будынку дзеючай сінагогі размешчаны габрэйскі музей.

Музей побыту.
Тут можна ўбачыць, пачуць і пакратаць прадметы штодзённасці польскіх і савецкіх часоў. Уладнік музея — калекцыянер Януш Паруліс, які з задавальненнем распавядзе пра свае незвычайныя набыцці.

Лямус.
Гэта самы стары драўляны будынак ў Беларусі. Раней лямус выкарыстоўваўся для гаспадарчых патрэб і як жыллё для манашак.

Стары замак і Новы замак.
У горадзе размешчана адразу два замкі. Абодва будынкі знаходяцца не ў першапачатковым выглядзе, бо неаднаразова разбураліся і перабудоўваліся. Замкі ўваходзяць у музейны комплекс, які распавядае пра насычаную гісторыю горада.

Вуліца Савецкая
Гэта галоўнае пешаходнае месца горада. Раз на два гады летам па Савецкай праходзіць унікальнае шматнацыянальнае шэсце: Гродна прымае фестываль нацыянальных культур, куды з'язджаюцца прадстаўнікі розных дыяспар, каб паказаць аўтэнтычныя традыцыі і пачаставаць адзін аднаго нацыянальнымі стравамі.

Ведаеце іншыя цікавыя месцы ў Гродна? Будзем рады, калі вы падзеліцеся імі ў каментарыях!
720 views12:13
Открыть/Комментировать
2022-06-15 15:13:07
514 views12:13
Открыть/Комментировать
2022-06-13 13:12:20 Працягваем знаёміцца з беларускімі абрадамі, рытуаламі і традыцыямі. Нядаўна мы распавялі вам пра падрыхтоўку да вяселля, а сёння пагаворым пра само свята!

Вяселле.
Вяселле пачыналася з каравая, які пяклі замужнія жанчыны. Лічылася добрай прыметай, калі сярод іх была цяжарная. Пасля выпечкі маладыя дзяўчыны ўпрыгожвалі каравай, а абрэзкі ад упрыгожванняў высыпалі ў двор дзяўчат і хлопцаў, якім ужо пара было ствараць сем'і. Лічылася, што гэта прыносіла поспех у каханні.

Калі жаніх быў гатовы ехаць за маладой, праводзіўся наступны абрад: бацька жаніха перавязваў яму рукі даматканым ручніком і тройчы абводзіў вакол стала, а потым вёў да парога і даваў яму невялікі абраз. Маці ў гэты час дабраслаўляла сына ў дарогу. Абраз пакідалі дома, а сват браў з сабой свечку, каб засцерагчы вясельны картэж. У абавязкі свата ўваходзіла і паклапаціцца аб грошах і пачастунках, якія былі патрэбныя на выкупе нявесты.

У доме нявесты жанчыны накрывалі святочны стол, а сяброўкі нявесты рыхтавалі яе да вяселля. Па традыцыі нявесту апраналі не ў сваім доме: выбіраўся дом па тым жа баку вуліцы, дзе жыла сям'я дзяўчыны (пераходзіць праз дарогу лічылася вельмі дрэнным знакам). Акрамя таго нельга было прыбіраць маладую ў доме ўдаўца або ўдавы.
Маладую прыбіралі з усёй дбайнасцю: запляталі касу, канчаткова падганялі сукенку, перавязвалі нявесту даматканым чырвоным поясам. Вэлюм апраналі ў самы апошні момант.

Пасля шумнага выкупу жаніх забіраў нявесту і вёў у дом бацькоў. Вясельны картэж адпраўляўся ў храм.

Жадаеце ведаць, что было далей? Стаўце « » у каментарыях!

А прыгожая вясельная фатаграфія перад вамі — гэта кадр з нашага караткаметражнага фільма пра гісторыю беларускіх застолляў. Абавязкова праглядзіце яго, спасылкай падзелімся ў сторыс!
696 views10:12
Открыть/Комментировать
2022-06-13 13:12:17
560 views10:12
Открыть/Комментировать
2022-06-10 15:11:47 Продолжаем расширять наш белорусский словарик.

Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог,
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не курыцца светлы пыл усцяж дарог,
Ў небе месяца праглянуў бледны рог,
Ў небе ціха зоркі расцвілі.

Знічка коціцца агністаю слязой,
Прашумела мякка скрыдламі сава;
Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ў цішы, як расце трава.

Максим Богданович

«Зорка» — это звезда, а что же такое «знічка»? Даем подсказку: чаще всего «знічкі» можно увидеть летом, особенно в августе.

«Знічка» — это падающая звезда!

Как же здорово, что в белорусском языке есть отдельное слово для такого красивого и завораживающего явления, согласны?
394 views12:11
Открыть/Комментировать
2022-06-10 15:11:39
388 views12:11
Открыть/Комментировать
2022-06-09 14:27:07 Працягваем знаёміцца з рознымі бакамі беларускай культуры. Пагаворым пра народныя песні!

«…гэтыя песні, паводле ўяўлення простага народа, з’яўляюцца неабходнымі спадарожнікамі розных з’яваў у жыцці чалавека, сямейных і грамадскіх. Да іх адносяцца нават з некаторым трымценнем. Розныя збіральнікі народных твораў вымушаны сутыкацца з тым фактам, што многія пявунні адмаўляліся спяваць тыя ці іншыя песні ня ў час, бо бачылі ў гэтым ледзь ня грэх».
Яўхім Карскі

Беларускі народ спяваў заўсёды і па любой нагодзе, таму песні можна падзяліць на тры групы:
каляндарна-абрадавыя (звязаныя з народным календаром сельскагаспадарчых работ і іх распарадкам па часах года);
сямейна-абрадавыя (звязаныя з асабістымі падзеямі ў жыцці кожнага чалавека: дні нараджэння, вяселлі, пахавальныя абрады);
пазаабрадавыя (песні пра каханне, працу, паўсядзённае жыццё).

Але беларускія народныя песні адрозніваюцца не толькі па сэнсе, але і па мясцовасці: песні Палесся будуць моцна адрознівацца ад песень Цэнтральнай Беларусі!

А вам было б цікава познаеміцца з тэкстамі беларускіх народных песен? Калі так — пішыце « » у каментарыях!

Аўтар фатаздымку: Альфрэд Мікус.
527 views11:27
Открыть/Комментировать