Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Працягваем знаёміцца з рознымі бакамі беларускай культуры. Паг | Сила Традиций

Працягваем знаёміцца з рознымі бакамі беларускай культуры. Пагаворым пра народныя песні!

«…гэтыя песні, паводле ўяўлення простага народа, з’яўляюцца неабходнымі спадарожнікамі розных з’яваў у жыцці чалавека, сямейных і грамадскіх. Да іх адносяцца нават з некаторым трымценнем. Розныя збіральнікі народных твораў вымушаны сутыкацца з тым фактам, што многія пявунні адмаўляліся спяваць тыя ці іншыя песні ня ў час, бо бачылі ў гэтым ледзь ня грэх».
Яўхім Карскі

Беларускі народ спяваў заўсёды і па любой нагодзе, таму песні можна падзяліць на тры групы:
каляндарна-абрадавыя (звязаныя з народным календаром сельскагаспадарчых работ і іх распарадкам па часах года);
сямейна-абрадавыя (звязаныя з асабістымі падзеямі ў жыцці кожнага чалавека: дні нараджэння, вяселлі, пахавальныя абрады);
пазаабрадавыя (песні пра каханне, працу, паўсядзённае жыццё).

Але беларускія народныя песні адрозніваюцца не толькі па сэнсе, але і па мясцовасці: песні Палесся будуць моцна адрознівацца ад песень Цэнтральнай Беларусі!

А вам было б цікава познаеміцца з тэкстамі беларускіх народных песен? Калі так — пішыце « » у каментарыях!

Аўтар фатаздымку: Альфрэд Мікус.