Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сила Традиций

Логотип телеграм канала @silatraditsii — Сила Традиций С
Логотип телеграм канала @silatraditsii — Сила Традиций
Адрес канала: @silatraditsii
Категории: Познавательное
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.53K
Описание канала:

«Сила традиций» – проект о белорусах, их традициях, самобытной культуре и богатой истории. О нас с Вами.
Проект ОАО «МИНСК КРИСТАЛЛ».
18

Рейтинги и Отзывы

3.00

2 отзыва

Оценить канал silatraditsii и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения

2022-09-01 11:33:23 Працягваем знаёмства з хатай звычайнага беларуса!

Унутраны строй беларускай хаты.

У беларускай хаце XIX стагоддзя можна было ўбачыць гліняную курную печ без трубы. Такая печ не мела коміна, і калі яе запальвалі, то дым ішоў проста ў хату. Хаты з «белымі» печамі (з комінам) сталі паўсюдна ладзіць у пачатку XX стагоддзя.

Вясковая хата асвятлялася дрэнна. Замест паўнавартасных вокнаў доўгі час на Беларусі прасякалі ў сцяне дзіркі, у якіх замест шкла быў бычы пузыр. Узімку гэтыя дзіркі проста затыкалі анучай або зачынялі аканіцамі.

Па дыяганалі ад печы знаходзіўся чырвоны кут. Тут вісела ікона, упрыгожаная вышытымі чырвонымі ручнікамі. У традыцыйным жылле чырвоны кут служыў хатнім алтаром. У гэтым месцы здзяйсняліся рытуальныя дзеянні каляндарных абрадаў і жыццёвага цыклу. На палічцы пад абразом захоўвалі атрыбуты гэтых абрадаў. Пад бажніцу ў куце змяшчалі апошні дажынальны сноп, прынесены з поля, вясельны каравай, «бабіну кашу» (рытуальную ежу са збожжа, прыгатаваную падчас радзімых абрадаў). Ля абраза захоўвалі велікодныя фарбаваныя яйкі, прасвіркі, галінкі вярбы, асвячоныя ў Вербную нядзелю, свечкі.

Яшчэ адной неад'емнай рэччу кожнай хаты быў станок для хатняга ткацтва.

Але беларускія хаты з часам удасканальваліся! Хочаце даведацца пра гэта больш падрабязна? Тады чакаем « » у каментарыях!
285 views08:33
Открыть/Комментировать
2022-09-01 11:33:19
198 views08:33
Открыть/Комментировать
2022-08-30 15:59:42 Культура — гэта не толькі гістарычная спадчына і традыцыі, гэта яшчэ і людзі.
Працягваем распавядаць пра беларусаў, якія пакінулі след у сусветнай гісторыі.

Ісаак Сямёнавіч Брук нарадзіўся 8 лістапада 1902 года ў Мінску ў беднай сям'і служачага тытунёвай фабрыкі.

У 1920 годзе ён скончыў вучылішча, а ў 1925 годзе — электратэхнічны факультэт Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча ім. Н. Э. Баумана.

Па заканчэнні ўніверсітэта Брук працаваў ва Ўсесаюзным электратэхнічным інстытуце ім. Леніна.
У 1930-1935 гадах пад кіраўніцтвам Брука на Харкаўскім электратэхнічным заводзе былі распрацаваны і пабудаваны некалькі электрычных машын новай канструкцыі, у тым ліку выбуховабяспечныя рухавікі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Ісаак Сямёнавіч паспяхова працаваў над сістэмамі кіравання зянітным агнём, вынайшаў сінхранізатар авіяцыйнай гарматы, якая страляла праз прапелер самалёта. У 1947 годзе Брук быў абраны правадзейным членам Акадэміі артылерыйскіх навук.

У 1948 годзе навуковец сумесна з Рамеявым склаў справаздачу пра прынцыпы дзеяння ЭВМ.
Першае ў СССР аўтарскае пасведчанне на вынаходніцтва лічбавай ЭВМ на імя І. С. Брука і Б. І. Рамеява датавана 4 снежня 1948 года.
Гэты дзень адзначаецца як дзень савецкага праграмавання.

Ісаак Сямёнавіч апублікаваў больш за 100 навуковых прац. За заслугі ў галіне айчыннай навукі і тэхнікі навуковец быў узнагароджаны чатырма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі СССР.

Вучоны шырокай эрудыцыі меў талент вынаходніка і эксперыментатара. Ён атрымаў больш за 50 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы, з іх 16 за апошнія 5 гадоў жыцця, будучы ўжо ў старэчым узросце.

Вы ведалі пра гэтага неверагоднага чалавека, які нарадзіўуся на нашай зямлі?

Фота ўзята з адкрытых крыніц.
323 views12:59
Открыть/Комментировать
2022-08-30 15:59:39
315 views12:59
Открыть/Комментировать
2022-08-26 11:36:37 Сегодня делимся простым, но таким вкусным рецептом верещаки к блинчикам.

Ингредиенты:
Свинина с мясными прожилками — 500 г.
Лук — 1 шт.
Хлебный квас — 1 стакан.
Соль, перец.

Нарежьте свинину, посолите и поперчите, затем обжарьте с двух сторон. На свином сале, которое вытопилось на сковороде, обжарьте мелко нарезанный лук.
Мясо и лук отправьте в сотейник, залейте хлебным квасом и тушите 10-15 минут на медленном огне.

Приятного аппетита!
676 views08:36
Открыть/Комментировать
2022-08-26 11:36:33
585 views08:36
Открыть/Комментировать
2022-08-25 13:07:43 Падарожнічаем па Беларусі: Брэсцкая вобласць.

Ружанскі замак.
Па загадзе Льва Сапегі ў пачатку XVII стагоддзя пачалося грандыёзнае будаўніцтва. У Ружанах з'явіўся замак з трыма вежамі, які спалучае ў сабе рысы абарончай крэпасці і параднага палаца.

Палац Пуслоўскіх у Косава.
Косаўскі палац па-свойму ўнікальны. Будынак складаецца з цэнтральнага двухпавярховага корпуса і двух бакавых крылаў. Кожная вежа сімвалізавала месяц года, 4 цэнтральныя і самыя высокія — у гонар ураджайных траўня, чэрвеня, ліпеня і жніўня.

Музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі.
Недалёка ад горада Косава ва ўрочышчы Мерачоўшчына знаходзіцца малая радзіма нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі Тадэвуша Касцюшкі. Сёння тут можна ўбачыць інтэр'еры эпохі, прадметы побыту, адзенне і зброю.

Касцёл Святой Тройцы ў вёсцы Ішкальдзь.
Траецкі касцёл — самы старажытны з каталіцкіх храмаў Беларусі, які ні разу не быў сур'ёзна разбураны і перабудаваны.

Камянецкая вежа.
Гэты слуп вышынёй 30 метраў з магутнымі сценамі, вузкімі байніцамі і прастакутнымі зуб'ямі ўзвялі ў другой палове XIII стагоддзя па загаду князя Уладзіміра Васількавіча для ўмацавання межаў Галіцка-Валынскіх зямель. За сваю гісторыю вежа не аднойчы вытрымлівала аблогі крыжакоў і татараў.

Ведаеце іншыя цікавыя месцы? Пішыце іх у каментарыях!
641 views10:07
Открыть/Комментировать
2022-08-25 13:07:20
555 views10:07
Открыть/Комментировать
2022-08-24 10:58:58 Гаршочак разумны, хоць і сем дзірак мае.

Што гэта?
544 views07:58
Открыть/Комментировать
2022-08-24 10:58:56
528 views07:58
Открыть/Комментировать