Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сила Традиций

Логотип телеграм канала @silatraditsii — Сила Традиций С
Логотип телеграм канала @silatraditsii — Сила Традиций
Адрес канала: @silatraditsii
Категории: Познавательное
Язык: Русский
Количество подписчиков: 1.53K
Описание канала:

«Сила традиций» – проект о белорусах, их традициях, самобытной культуре и богатой истории. О нас с Вами.
Проект ОАО «МИНСК КРИСТАЛЛ».
18

Рейтинги и Отзывы

3.00

2 отзыва

Оценить канал silatraditsii и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

0

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

1


Последние сообщения 2

2022-08-23 13:41:53 Продолжаем пополнять наш белорусский словарик.

Сегодня поговорим о сервировке стола!

Ложка — лы́жка.
Вилка — відэ́лец.
Тарелка — тале́рка.
Салфетка — сурвэ́тка.
Скатерть — абру́с.
Кувшин — збан.
Солонка — сальніца.
Сахарница — цу́карніца.

Какими словами будем пополнять словарик дальше? Оставляйте свои предложения в комментариях!
548 views10:41
Открыть/Комментировать
2022-08-23 13:41:52
584 views10:41
Открыть/Комментировать
2022-08-22 11:09:36 Працягваем знаёмства з хатай звычайнага беларуса!

Унутраны строй беларускай хаты.

Беларускія хаты будаваліся з дрэва, дах насцілаўся саломай, чаротам, драніцай.
Ганак ў хаце быў высокі, а дзверы нізкія, каб цяпло не выходзіла дарма. Дзверы былі аднастворкавыя і на жалезных засовах.

Да канца XIX стагоддзя падлога ў хаце была зямляная або глінабітная. А ўцяплялі будынак мохам.

Вось што можна было ўбачыць унутры: стол, услон, зэдлік, тапчан, скрыні для захоўвання адзення і іншага, калыску і лавы. Кожная рэч мела сваё месца, вызначанае векавымі традыцыямі. Калыска, у якой спала дзіцяцi, звычайна падвешвалі на вяроўцы да столі. Плялі люльку з лазовых дубцоў або рабілі з дошак.

Звычайна ў хаце было дзве нерухомыя лавы ўздоўж сцен, якія сыходзіліся ў чырвоным куце. Там часта стаяла дзежка з хлебам.

Для посуду выкарыстоўвалі палкі — прымацаваныя да сцяны дошкі з бакавой сценкай.

Спалі ў беларускай хаце на драўляных насцілах, якія мацаваліся каля печы на ўзроўні ляжанкі на прыбітай да сцяны хаты гарызантальнай рэйцы і да двух падвешаных да бэлькі планак. Старыя любілі спаць на печы.

Жадаеце ведаць і іншыя падрабязнасці пра беларускую хату? Тады чакаем « » у каментарыях!
580 views08:09
Открыть/Комментировать
2022-08-22 11:09:34
494 views08:09
Открыть/Комментировать
2022-08-19 14:17:13 Сёння адзначаецца вялікае свята — Яблычны Спас. Пра яго мы і хочам пагаварыць!

Яблычны Спас — гэта старажытнае земляробчае свята, на якое людзі ішлі ў храм і асвячалі яблыкі і іншыя плады. Толькі пасля гэтага яблыкі пачыналі есці, неслі на могілкі, каб пакласці памерлым сваякам, раздавалі жабракам і хворым.

Да Яблычнага Спасу яблыкі забаранялася есці.
Існавала два народных павер'і:
дзеці бацькоў, якія дачасна елі яблыкі, паміраюць;
на Яблычны Спас Бог раздае на нябёсах усім памерлым дзеткам па яблычку, а таму дзіцяці, чыя маці каштавала іх раней гэтага свята, пачастунку не дастанецца.

Пасля свята лета ідзе на спад, пачынаюцца восеньскія палявыя работы.
Беларусы лічылі Яблычны Спас днём адлёту ў вырай буслоў.
Ёсць народная прыкмета:
калі буслы пачыналі рыхтавацца да вылету за тыдзень да Спасу, то зіма будзе ранняя і марозная, а вясна цёплая. Калі ж рыхтуюцца да адлёту пасля Спасу, то восень будзе цёплая, зіма позняя, а вясна халодная.

Нам будзе вельмі цікава даведацца ў каментарыях пра вашы сямейныя традыцыі, якія звязаны з гэтым святам!
747 views11:17
Открыть/Комментировать
2022-06-22 16:00:27 Публікуем другі пост з серыі «Дзіцячыя гульні на беларускай мове» і нагадваем, што лепшая форма навучання для дзіцяці — гэта гульня!

Дзецi выбiраюць са свайго асяроддзя «матку» i «шуляка». «Матка» становiцца спераду, а за ею ў рад дзецi, якія моцна трымаюцца за пояс адзін аднаго. Такiм чынам стаяць да пачатку гульнi. Тады «шуляк» садзiцца на кукiшкi перад «маткаю», капае ямку i гаворыць:

— Капаю-капаю ямачку!
— Нашто табе ямачка?
— Агонь палiцi.
— Нашто табе агонь?
— Мяса варыцi.
— Нашто табе мяса?
— Дзяцей кармiцi.
— А дзе ж ты мяса возьмеш?
— У цябе.
— А я не дам!
— А я вазьму!

I з крыкам «шуляк» кiдаецца лавiць апошняга дзіцяці.
«Матка» ж iмкнецца не дапусцiць гэтага. Злоуленнае дзіцяці адыходзiць убок i ужо не удзельнiчае да канца гульнi, а «шуляк» такiм жа чынам стараецца пералавiць усiх.
278 views13:00
Открыть/Комментировать
2022-06-22 16:00:25
254 views13:00
Открыть/Комментировать
2022-06-22 15:20:49 Працягваем знаёмства з беларускай мовай. Дзелімся слэнгавымі дзеясловамі

Зацерабіла — ступень вышэйшай перагрузкі чалавека
Валэ́ндацца — бадзяцца, нічога не рабіць.
Гарбе́ць — старанна нешта рабіць.
То́ркнула — калі штосьці вельмі добра зайшло.
Выёўзывацца — выпендрывацца.

Чакайце працяг!
293 views12:20
Открыть/Комментировать
2022-06-22 15:20:48
287 views12:20
Открыть/Комментировать
2022-06-20 11:54:38 Культура — гэта не толькі гістарычная спадчына і традыціі, гэта яшчэ і людзі.
Працягваем распавядаць пра беларусаў, якія пакінулі след у сусветнай гісторыі.

Сафія Пятроўна Гройсман нарадзілася 8 сакавіка 1945 г. у гарадскім пасёлку Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Яе бацькі пазнаёміліся ў час Айчыннай вайны ў партызанскім атрадзе ў лясах Беларусі. Пасля вайны сям'я жыла бедна, і ў дзяўчынкі не было нават цацак. Калі Сафіі споўнілася 15 гадоў, сям'я эмігравала ў Польшчу. Тут Сафія скончыла тэхнікум і атрымала ступень бакалаўра аналітычнай і неарганічнай хіміі.

Кар'ера Сафіі пачалася ў лабараторыі канцэрна IFF (International Flavors & Fragrances). Прадпрыемства было лідарам на рынку парфумерных вырабаў і араматызатараў. Дзяўчына распрацоўвала пахі для бытавой хіміі.

На Сафію звярнулі ўвагу, і хутка для духоў Paris ад Yves Saint Laurent быў абраны водар, які яна прапанавала. У кампаніі яна прайшла шлях ад лабаранткі да пасады віцэ-прэзідэнта.

Сафія Гройсман — адна з самых тытулаваных сусветных парфумераў. За сваю кар'еру яна атрымала пяць парфумерных аналагаў кінематаграфічнага «Оскара» — «FiFi Awards». А газета «The New York Times» назвала яе «лепшым носам Амерыкі».

Культавыя духі «Trésor», якія стварыла Сафія, па колькасці продажаў дасягнулі рэкорду «Шанэль № 5».

Сафія працавала з Bvlgari, Kenzo, Yves Saint Laurent, Lancôme, Lalique, Victoria's Secret, Karl Lagerfeld, Calvin Klein, Estée Lauder, Oscar de la Renta, Celine і іншымі сусветнымі брэндамі!

А вы ведалі пра такую знакамітую зямлячку?
390 views08:54
Открыть/Комментировать