Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Працягваем знаёмства з хатай звычайнага беларуса! Унутраны ст | Сила Традиций

Працягваем знаёмства з хатай звычайнага беларуса!

Унутраны строй беларускай хаты.

Беларускія хаты будаваліся з дрэва, дах насцілаўся саломай, чаротам, драніцай.
Ганак ў хаце быў высокі, а дзверы нізкія, каб цяпло не выходзіла дарма. Дзверы былі аднастворкавыя і на жалезных засовах.

Да канца XIX стагоддзя падлога ў хаце была зямляная або глінабітная. А ўцяплялі будынак мохам.

Вось што можна было ўбачыць унутры: стол, услон, зэдлік, тапчан, скрыні для захоўвання адзення і іншага, калыску і лавы. Кожная рэч мела сваё месца, вызначанае векавымі традыцыямі. Калыска, у якой спала дзіцяцi, звычайна падвешвалі на вяроўцы да столі. Плялі люльку з лазовых дубцоў або рабілі з дошак.

Звычайна ў хаце было дзве нерухомыя лавы ўздоўж сцен, якія сыходзіліся ў чырвоным куце. Там часта стаяла дзежка з хлебам.

Для посуду выкарыстоўвалі палкі — прымацаваныя да сцяны дошкі з бакавой сценкай.

Спалі ў беларускай хаце на драўляных насцілах, якія мацаваліся каля печы на ўзроўні ляжанкі на прыбітай да сцяны хаты гарызантальнай рэйцы і да двух падвешаных да бэлькі планак. Старыя любілі спаць на печы.

Жадаеце ведаць і іншыя падрабязнасці пра беларускую хату? Тады чакаем « » у каментарыях!