2022-05-19 14:36:26
Падарожнічаем па Беларусі: Віцебск.
Мы пачынаем серыю пастоў пра падарожжы па Беларусі, у якой падзелімся славутасцямі кожнай вобласці і яе абласнога цэнтра.
Сёння мы ў Віцебску!
Што паглядзець?
Свята-Успенскі кафедральны сабор.
Гэта прыгожы храм, які раскінуўся на беразе Заходняй Дзвіны. Ён лічыцца адным з самых цікавых помнікаў архітэктуры віленскага барока і адносіцца да XVIII стагоддзя.
Плошча Перамогі.
Плошча Перамогі ў Віцебску з'яўляецца адной з самых вялікіх у Еўропе. У цэнтральнай частцы знаходзіцца мемарыял, прысвечаны савецкім воінам-вызваліцелям. Яшчэ на плошчы можна ўбачыць манументальны помнік «Тры штыкі», а побач знаходзіцца алея з ваеннай тэхнікай.
Дом-музей Марка Шагала.
Тут вядомы мастак правёў маладыя гады. Вы зможаце даведацца, як жыла сям'я майстра, і наведаць выстаўку яго работ. Больш карцін можна ўбачыць у арт-цэнтры Марка Шагала, які прадстаўлены на нашым фота.
Вуліца Суворава.
Вуліца Суворава была забудавана ў XVIII-XIX стагоддзі, з тых часоў амаль не змянілася. Тут вы абавязкова адчуеце атмасферу старога горада!
Касцёл Святой Барбары.
Касцёл быў узведзены ў XVIII стагоддзі побач з каталіцкімі могілкамі і знаходзіўся за рысай горада, а ў XIX стагоддзі яго было вырашана перабудаваць і пашырыць. Храм перажыў рэвалюцыю і ВАВ. У канцы мінулага стагоддзя яго адрэстаўравалі.
Тэатр імя Якуба Коласа.
Тэатр быў адкрыты ў 1926 годзе, але амаль не змяніўся! А ў 1944 годзе тэатру было прысвоена імя народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа.
Ведаеце пра іншыя месцы, якія проста неабходна наведаць у гэтым цудоўным горадзе? Дзяліцеся парадамі ў каментарыях.
356 viewsedited 11:36