Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Культура — гэта не толькі гістарычная спадчына і традыцыі, гэт | Сила Традиций

Культура — гэта не толькі гістарычная спадчына і традыцыі, гэта яшчэ і людзі.
Працягваем распавядаць пра беларусаў, якія пакінулі след у сусветнай гісторыі.

Ісаак Сямёнавіч Брук нарадзіўся 8 лістапада 1902 года ў Мінску ў беднай сям'і служачага тытунёвай фабрыкі.

У 1920 годзе ён скончыў вучылішча, а ў 1925 годзе — электратэхнічны факультэт Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча ім. Н. Э. Баумана.

Па заканчэнні ўніверсітэта Брук працаваў ва Ўсесаюзным электратэхнічным інстытуце ім. Леніна.
У 1930-1935 гадах пад кіраўніцтвам Брука на Харкаўскім электратэхнічным заводзе былі распрацаваны і пабудаваны некалькі электрычных машын новай канструкцыі, у тым ліку выбуховабяспечныя рухавікі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Ісаак Сямёнавіч паспяхова працаваў над сістэмамі кіравання зянітным агнём, вынайшаў сінхранізатар авіяцыйнай гарматы, якая страляла праз прапелер самалёта. У 1947 годзе Брук быў абраны правадзейным членам Акадэміі артылерыйскіх навук.

У 1948 годзе навуковец сумесна з Рамеявым склаў справаздачу пра прынцыпы дзеяння ЭВМ.
Першае ў СССР аўтарскае пасведчанне на вынаходніцтва лічбавай ЭВМ на імя І. С. Брука і Б. І. Рамеява датавана 4 снежня 1948 года.
Гэты дзень адзначаецца як дзень савецкага праграмавання.

Ісаак Сямёнавіч апублікаваў больш за 100 навуковых прац. За заслугі ў галіне айчыннай навукі і тэхнікі навуковец быў узнагароджаны чатырма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі СССР.

Вучоны шырокай эрудыцыі меў талент вынаходніка і эксперыментатара. Ён атрымаў больш за 50 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы, з іх 16 за апошнія 5 гадоў жыцця, будучы ўжо ў старэчым узросце.

Вы ведалі пра гэтага неверагоднага чалавека, які нарадзіўуся на нашай зямлі?

Фота ўзята з адкрытых крыніц.