Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Падарожнічаем па Беларусі: Брэсцкая вобласць. Ружанскі зама | Сила Традиций

Падарожнічаем па Беларусі: Брэсцкая вобласць.

Ружанскі замак.
Па загадзе Льва Сапегі ў пачатку XVII стагоддзя пачалося грандыёзнае будаўніцтва. У Ружанах з'явіўся замак з трыма вежамі, які спалучае ў сабе рысы абарончай крэпасці і параднага палаца.

Палац Пуслоўскіх у Косава.
Косаўскі палац па-свойму ўнікальны. Будынак складаецца з цэнтральнага двухпавярховага корпуса і двух бакавых крылаў. Кожная вежа сімвалізавала месяц года, 4 цэнтральныя і самыя высокія — у гонар ураджайных траўня, чэрвеня, ліпеня і жніўня.

Музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі.
Недалёка ад горада Косава ва ўрочышчы Мерачоўшчына знаходзіцца малая радзіма нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі Тадэвуша Касцюшкі. Сёння тут можна ўбачыць інтэр'еры эпохі, прадметы побыту, адзенне і зброю.

Касцёл Святой Тройцы ў вёсцы Ішкальдзь.
Траецкі касцёл — самы старажытны з каталіцкіх храмаў Беларусі, які ні разу не быў сур'ёзна разбураны і перабудаваны.

Камянецкая вежа.
Гэты слуп вышынёй 30 метраў з магутнымі сценамі, вузкімі байніцамі і прастакутнымі зуб'ямі ўзвялі ў другой палове XIII стагоддзя па загаду князя Уладзіміра Васількавіча для ўмацавання межаў Галіцка-Валынскіх зямель. За сваю гісторыю вежа не аднойчы вытрымлівала аблогі крыжакоў і татараў.

Ведаеце іншыя цікавыя месцы? Пішыце іх у каментарыях!