Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Працягваем знаёміцца з беларускімі абрадамі, рытуаламі і трады | Сила Традиций

Працягваем знаёміцца з беларускімі абрадамі, рытуаламі і традыцыямі. Нядаўна мы распавялі вам пра падрыхтоўку да вяселля, а сёння пагаворым пра само свята!

Вяселле.
Вяселле пачыналася з каравая, які пяклі замужнія жанчыны. Лічылася добрай прыметай, калі сярод іх была цяжарная. Пасля выпечкі маладыя дзяўчыны ўпрыгожвалі каравай, а абрэзкі ад упрыгожванняў высыпалі ў двор дзяўчат і хлопцаў, якім ужо пара было ствараць сем'і. Лічылася, што гэта прыносіла поспех у каханні.

Калі жаніх быў гатовы ехаць за маладой, праводзіўся наступны абрад: бацька жаніха перавязваў яму рукі даматканым ручніком і тройчы абводзіў вакол стала, а потым вёў да парога і даваў яму невялікі абраз. Маці ў гэты час дабраслаўляла сына ў дарогу. Абраз пакідалі дома, а сват браў з сабой свечку, каб засцерагчы вясельны картэж. У абавязкі свата ўваходзіла і паклапаціцца аб грошах і пачастунках, якія былі патрэбныя на выкупе нявесты.

У доме нявесты жанчыны накрывалі святочны стол, а сяброўкі нявесты рыхтавалі яе да вяселля. Па традыцыі нявесту апраналі не ў сваім доме: выбіраўся дом па тым жа баку вуліцы, дзе жыла сям'я дзяўчыны (пераходзіць праз дарогу лічылася вельмі дрэнным знакам). Акрамя таго нельга было прыбіраць маладую ў доме ўдаўца або ўдавы.
Маладую прыбіралі з усёй дбайнасцю: запляталі касу, канчаткова падганялі сукенку, перавязвалі нявесту даматканым чырвоным поясам. Вэлюм апраналі ў самы апошні момант.

Пасля шумнага выкупу жаніх забіраў нявесту і вёў у дом бацькоў. Вясельны картэж адпраўляўся ў храм.

Жадаеце ведаць, что было далей? Стаўце « » у каментарыях!

А прыгожая вясельная фатаграфія перад вамі — гэта кадр з нашага караткаметражнага фільма пра гісторыю беларускіх застолляў. Абавязкова праглядзіце яго, спасылкай падзелімся ў сторыс!