Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Логотип телеграм канала @museum_grodno — Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей Г
Логотип телеграм канала @museum_grodno — Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Адрес канала: @museum_grodno
Категории: Искусство и фото
Язык: Русский
Количество подписчиков: 107

Рейтинги и Отзывы

2.67

3 отзыва

Оценить канал museum_grodno и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

2

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 10

2022-09-16 16:48:48
Падчас Музейнага фестывалю “Гісторыя ў асобах і лёсах” мастакі-рэстаўратары Цэнтра даследаванняў і захавання помнікаў Ціхінская Вольга Аляксандраўна і Навумчык Аляксей Сяргеевіч правялі майстр-клас “Мастацтва рэстаўратарскай справы”.

Вольга Аляксандраўна прадэманстравала розныя спосабы чысткі памутнелага срэбра.

Аляксей Сяргеевіч правёў рэстаўрацыю іконы "Маці Божая Усіх Смуткуючых Радасць". Наведвальнікі змаглі ўбачыць налажэнне рэстаўрацыйнага грунту і запісы страт на фарбавым слоі.
54 views13:48
Открыть/Комментировать
2022-09-07 13:23:54 Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей pinned «Нагадваем, што атрымліваць актуальную інфармацыю аб ключавых падзеях у сферы культуры вы можаце на афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і афіцыйным тэлеграм-канале ўпраўлення культуры. https://t.me/minkultrb https://t.…»
10:23
Открыть/Комментировать
2022-09-06 15:13:23
Паважаныя сябры!
Запрашаем Вас на музейны фестываль
297 views12:13
Открыть/Комментировать
2022-09-06 14:01:25 Нагадваем, што атрымліваць актуальную інфармацыю аб ключавых падзеях у сферы культуры вы можаце на афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і афіцыйным тэлеграм-канале ўпраўлення культуры.

https://t.me/minkultrb

https://t.me/kulturagrodno
34 viewsedited  11:01
Открыть/Комментировать
2022-09-05 11:56:13
У гэтую суботу
351 views08:56
Открыть/Комментировать
2022-09-02 16:56:15
Для многіх беларусаў вайна пачалася 1 верасня 1939 г. Шэраг з іх былі мабілізаваны у польскую армію. У гэты ж дзень першыя нямецкія бомбы ўпалі на Гродна.

У экспазіцыі “Гісторыя Гродзеншчыны ў XIX-XX ст.” у Новым замку можна ўбачыць металічную скрынку польскага афіцэра з надпісам: “Каханаму калегу капітану Раману Нямчынскаму, камандзір і афіцэры, 29 полк лёгкай артылерыі Гродна 1/ІХ 1937”. Гэта быў падарунак афіцэру ад саслужыўцаў, аўтографы якіх змешчаны побач з надпісам. Скрынка прызначалася для дакументаў і, магчыма, некаторых вымяральных прыбораў артылерыйскіх афіцэраў.
22 views13:56
Открыть/Комментировать
2022-09-01 14:13:48
Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей віншуе ўсіх педагогаў і навучэнцаў з Днём ведаў!

У экспазіцыі Старога замка ёсць цікавыя экспанаты - дошка-васкоўка або цэра і пісала. Дошка-васкоўка выкарыстоўвалася не толькі для пісьма, але для таго, каб людзі вучыліся пісаць. Яна ўяўляе сабой блок з 2 дошак, злучаных паміж сабой скуранымі паяскамі. На ўнутраным боку рабілі паглыбленне, якое запаўнялі воскам. По воску пісалі спецыяльнай прыладай – пісалам. Вострым канцом пісалі, а адваротным - у выглядзе лапатачкі - разгладжвалі воск і сціралі напісанае.
203 views11:13
Открыть/Комментировать
2022-08-30 12:29:59
План аблогі Полацка С. Пахаловіча 1579 г. з’яўляецца літаграфічнай рэпрадукцыяй з арыгінальнага медзярыта Дж. Кавальеры 1580 г., а таксама мапа Полацкай зямлі 1580 г.

Пасля каранавання Стэфана Баторыя магнаты патрабавалі ад новага караля завяршэння Лівонскай вайны. З гэтай мэтай кароль упершыню наведаў Гродна ў пачатку 1579 г., каб прыняць удзел у пашыранай нарадзе Сената з прадстаўнікамі шляхты. Абмяркоўваўся далейшы ход ваенных дзеянняў Лівонскай вайны. Было вырашана ісці на Полацк, які Іван Грозны адваяваў у ВКЛ 17 гадоў таму.

Аблога Полацка пачалася 4 жніўня, але адразу горад узяць не ўдалося. І толькі 30 жніўня драўляныя крэпасныя сцены падаліся агню, гарнізон капітуляваў.
29 views09:29
Открыть/Комментировать
2022-08-28 11:14:30
УВАГА
29 жніўня выстаўка “У свеце самацветаў” не працуе!
40 views08:14
Открыть/Комментировать
2022-08-27 13:13:20
Замак пасля дажджу
270 views10:13
Открыть/Комментировать