Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Логотип телеграм канала @museum_grodno — Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей Г
Логотип телеграм канала @museum_grodno — Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Адрес канала: @museum_grodno
Категории: Искусство и фото
Язык: Русский
Количество подписчиков: 107

Рейтинги и Отзывы

2.67

3 отзыва

Оценить канал museum_grodno и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

2

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 9

2022-10-03 11:07:39

317 views08:07
Открыть/Комментировать
2022-10-03 09:58:08
З 8 кастрычніка 2022 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы пачне працу выстаўка “Традыцыйны народны тэкстыль Гродзеншчыны” з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

У экспазіцыі – народны тэкстыль Панямоння кан. ХІХ – сяр. ХХ ст.: гродзенскія белыя і пераборныя ручнікі, абрусы, паясы, шматнітовыя посцілкі і знакамітыя падвойныя дываны.
319 viewsedited  06:58
Открыть/Комментировать
2022-09-29 15:05:13
“Думаю: Гродна...
Бачу дзедаў парог.
І чую тупат сваіх дзіцячых ног...
Думаю: Гродна...
Адчуваю павеў маладосьці.
Ці не паехаць мне
У гэтае старое Гродна
у госьці?..”
З.Верас “Старое Гродна”

30 верасня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, мемуарысткі, грамадскай дзяячкі Зоські Верас, сапр.: Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік (1892 – 1991). З гэтай нагоды ў музеі Максіма Багдановіча з 28 верасня працуе выстаўка “Мае думкі часта лятуць у Гродна...”

На выстаўцы экспануецца каштоўны фотаздымак, зроблены ў 1897 г. ў фотамайстэрні І.І.Садоўскага-Л.Казлоўскага, на якім Людвіка Сівіцкая ў пяцігадовым ўзросце. Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены: рукапісы ўспамінаў З.Верас "Старое Гродна" і "Нёмну.." (1982); самаробны альбомам "Горадзенскі гурток беларускай моладзі" (1980-я); экслібрыс З.Верас (з надпісам аўтара Вячкі Целеша); фотаздымкі пачатку 1980-х гадоў і г.д.

Запрашаем!
426 views12:05
Открыть/Комментировать
2022-09-27 14:19:21
Паважаныя наведвальнікі!

Рады паведаміць вам, што заўтра ў нашым музеі адкрываецца экспазіцыя "Узнікненне і развіццё жыцця на Зямлі”. Прайшло 3 гады з таго моманту, як яна пераехала са Старога замка ў Новы замак. Давайце з вамі ўспомнім, як яна выглядала ў Старым замку, і паглядзім, як яна змянілася зараз.

Чакаем вас у нашым музеі.
327 views11:19
Открыть/Комментировать
2022-09-23 14:37:02
На выставе “Сяргей Прытыцкі – асоба і легенда” у Новым замку можна ўбачыць незвычайны грэбень. Ён зроблены з абломкаў збітага амерыканскага самалёта падчас вайны ў В'етнаме. Грэбень з'яўляецца адным з падарункаў С.В. Прытыцкага.
84 views11:37
Открыть/Комментировать
2022-09-21 14:43:12

291 views11:43
Открыть/Комментировать
2022-09-21 11:20:45
Даўно не сакрэт, што наведвальнікі нашага музея знаходзяць новыя зачаравальныя ракурсы замкаў.

Прапануем вам зараз палюбавацца выдатнымі фатаграфіямі Старога замка Яўгеніі Гармель.
5.8K views08:20
Открыть/Комментировать
2022-09-19 09:03:24
Супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея 17 верасня прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прымеркаваным да Дня народнага адзінства.
62 views06:03
Открыть/Комментировать
2022-09-17 15:45:18
Мы на святочным мітынгу
63 views12:45
Открыть/Комментировать
2022-09-16 16:51:07
У рамках выставы прысвечанай грамадскаму і палітычнаму дзеячу КПЗБ С.В. Прытыцкаму і верасню 1939 года…

Сувеніры з экзатычнай Афрыкі. Падараваны народам Рэспублікі Малі члену савецкай дэлегацыі С. В. Прытыцкаму ў 1960-я гг. У тыя часы Прытыцкі быў на адказных дзяржаўных пасадах – старшыня Прэзідыўма Вярхоўнага савета БССР, немеснік старшыні Прэзідыўма ВС СССР.

Рэспубліка пасля здабычы незалежнасці ад Францыі узяла курс на пабудову сацыялізма. З таго часу малійскія партыйныя делегацыі пачалі часта наведваць СССР, а савецкія – наведваць Малі.
59 views13:51
Открыть/Комментировать