Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Логотип телеграм канала @museum_grodno — Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей Г
Логотип телеграм канала @museum_grodno — Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Адрес канала: @museum_grodno
Категории: Искусство и фото
Язык: Русский
Количество подписчиков: 107

Рейтинги и Отзывы

2.67

3 отзыва

Оценить канал museum_grodno и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

2

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 2

2023-04-20 17:57:54
18-19 красавіка адбыўся выязны семінар “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы” для дырэктараў і супрацоўнікаў дзяржаўных музеяў Гродзенскай вобласці.
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з экспазіцыямі і арганізацыяй працы з наведвальнікамі Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея, Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, з экспазіцыяй Музея яўрэйскага супраціўлення.

У рамках семінара ў Доме-музеі Адама Міцкевіча было праведзена паседжанне з удзелам кансультанта ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Надзеі Віктараўны Аўдзей.
Супрацоўнікі Карэліцкага раённага краязнаўчага музея распавялі пра формы працы ў накірунку патрыятычнага выхаванні моладзі, Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея – пра навукова-асветніцкую працу з наведвальнікамі ва ўмовах рээкспазіцыі.

Удзельнікі семінара таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыямі Музея-сядзібы Адама Міцкевічаў “Завоссе”, Мірскага замка, Баранавіцкага раённага краязнаўчага музея.

447 views14:57
Открыть/Комментировать
2023-04-18 09:11:24
Добрай раніцы, сябры
33 views06:11
Открыть/Комментировать
2023-04-09 15:19:11
Вялікдзень – адно з галоўных хрысціянскіх свят.  Сярод яго сімвалаў асобнае месца належыць велікоднаму яйку.

Існуюць чатыры разнавіднасці фарбавальнай і дэкаратыўнай практыкі: крашанка, пісанка, драпанка і крапанка. 
Крашанка – велікоднае яйка, пафарбаванае ў адзін колер. На пісанцы робіцца арнаментальны або сюжэтны ўзор.  Драпанка - яйка, на якое пасля афарбоўкі ўзор наносіцца металічным вастрыём.  Крапанка мае аднатонны фон, на якім размяшчаюцца плямы, палоскі ці  кропкі. Аднак, часта ўсе велікодныя яйкі называюць адным словам – «пісанкі».

Згодна з традыцыяй фарбаванне яек ажыццяўляецца ў Вялікі чацвер, а ў Вялікую суботу яйкі разам з пасхай нясуць у храм. 
Фарбаванымі яйкамі абменьваюцца падчас велікоднага вітання, дораць іх родным, блізкім і суседзям.
Раней пісанку клалі ў саламяны «павук», які падвешваўся ў цэнтры хаты. Таксама лічылася, што велікоднае яйка мела магічную сілу: яно здольна вылечваць хворых, тушыць пажары, дапамагаць у пошуку скарбаў.
37 views12:19
Открыть/Комментировать
2023-04-04 11:18:32
У музеі вучні 6-8 класаў гімназіі №7 імя В. Т. Калакольнікава г. Гродна літаральна дакрануліся да старонак гісторыі, не проста адкрыўшы для сябе новыя факты гісторыі, пра якія распавялі пракуроры і работнікі музея, але доказы трагічных падзей.
143 views08:18
Открыть/Комментировать
2023-03-21 17:35:43
Францішак Багушэвіч нарадзіўся 21 сакавіка 1840 года ў вёсцы Кушляны. Вядомы беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык.

Вытокі творчасці Францішка Багушэвіча цесна звязаны з фальклорам, а таксама з лепшымі эстэтычнымі традыцыямі славянскай паэзіі. Першымі вядомымі паэтычнымі спробамі Францішка лічаць знойдзеныя ў Львове вершы на польскай мове: “Новы 1886 год”, “Прывід надзеі”, “Хто гэта”, напісаныя ў 1885-1886 гадах.

Увосень 1891 года ў Кракаве выходзіць першы зборнік паэта “Дудка беларуская” пад псеўданімам Мацей Бурачок, хоць яшчэ ў лісце да Яна Карловіча Багушэвіч называў свой зборнік не як “Дудка беларуская”, а “Жалейка”. Пры жыцці паэта пад псеўданімамі былі надрукаваны вершаваны зборнік “Смык беларускі” і апавяданне “Тралялёначка” .

У творчасці паэта таленавіта спалучаны філасофскае і мастацкае асэнсаванне лёсу беларускага народа. Францішак Багушэвіч лічыў мову “адзежай душы”, асновай існавання нацыі, заклікаў шанаваць родную мову.
337 views14:35
Открыть/Комментировать
2023-03-16 10:31:53
Свята, прысвечанае птушкам з сямейства бекасавых, а менавіта Дзень кулёнаў, адзначаецца штогод 16 сакавіка.
Іх лёгка пазнаць па доўгай, злёгку выгнутай уніз дзюбе. Доўгая вострая дзюба дапамагае шукаць здабычу ў вільготным, мяккім дне. У нашай экспазіцыі “Жывёльны і раслінны свет балот Гродзеншчыны” ёсць 3 прадстаўніка сямейства бекасавых: грыцук вялікі, кулён вялікі і кулік-цякун.
205 views07:31
Открыть/Комментировать
2023-03-16 10:27:46
Глава Гродненской области Владимир Караник принял участие в акции «Память.Мир.Созидание», которая стартовала на территории Нового замка в Гродно

В рамках которой был зажжен «Огонь созидания».
22 views07:27
Открыть/Комментировать
2023-03-07 12:25:45
2 сакавіка адбылося адкрыццё выставы "Узы меж нами" мінскіх мастакоў Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай
49 views09:25
Открыть/Комментировать
2023-02-28 17:46:28
2 сакавіка ў 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка адкрыецца выстава сямейнай пары, мастакоў з Мінска, Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай “Узы меж нами”. Аўтары прапануюць увазе гледачоў свае графічныя і жывапісныя творы.

Перапляценне і творчае ўзаемадзеянне ў мастацкай сям'і нарадзіла шмат вобразаў, метафар, задум. Два абсалютна розных па накірунку, па характары мастака валодаюць незвычайнай сувяззю адзін з адным, абменьваючыся думкамі ў сваіх мастацкіх пошуках і ведучы дыялог праз свае творы. Такое яднанне і ёсць "ВУЗЫ ТВОРЧАСЦІ".

Выстава будзе працаваць 03.03-02.04.2023.

Запрашаем!
31 views14:46
Открыть/Комментировать
2023-02-22 10:41:51
21 лютага ў музеі адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню экскурсавода! Вучні гродзенскай гімназіі №1 ім Я. Карскага прынялі ўдзел у акцыі "Юныя экскурсаводы".

Яны распавялі наведвальнікам пра нядаўна адкрытыя залы Старога замка: пакоі каралеўскага сакратара, каралеўскія лазню і капліцу.
281 views07:41
Открыть/Комментировать