Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Логотип телеграм канала @museum_grodno — Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей Г
Логотип телеграм канала @museum_grodno — Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Адрес канала: @museum_grodno
Категории: Искусство и фото
Язык: Русский
Количество подписчиков: 107

Рейтинги и Отзывы

2.67

3 отзыва

Оценить канал museum_grodno и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

2

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 5

2022-12-30 11:05:23
Новы год – свята, прысвечанае пачатку каляндарнага года. У даўні час каляндарны год на Беларусі пачынаўся вясной, навагодняе свята адзначалі ў пачатку веснавых палявых работ. У першы дзень Новага года з асаблівым трапятаннем чакалі “валачобнікаў”, якія збіраліся ў гурт і абыходзілі ўсе сялянскія двары, песнямі і прымаўкамі радавалі гаспадароў дома, жадалі падворкам росквіту. За свой выступ госці атрымлівалі харчовыя дары і адпраўляліся ў шлях да наступных дамоў.

На тэрыторыі, якая ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, сустракаць Новы год 1 студзеня пачалі з 1364 года. Ва ўсходняй частцы Беларусі з 1493 па 1700 Новы год пачынаўся па візантыйскай царкоўнай традыцыі – 1 верасня. І толькі 20 снежня 1700 г. выйшаў указ Пятра I аб святкаванні пачатку года 1 студзеня.

Асноўнымі абрадавымі асобамі зімовага свята сталі каляднікі. Яны пераапраналіся, надзявалі маскі “казы”, “кабылы”, “мядзведзя”, “жураўля”; абходзілі хаты і выконвалі велічальныя песні.
246 views08:05
Открыть/Комментировать
2022-12-29 10:32:10
27 снежня ў Новым замку было дзіцячае свята, прысвечанае надыходзячаму Новаму году.
Дзелімся фотаздымкамі.
173 views07:32
Открыть/Комментировать
2022-12-27 10:05:21
Увага

Паважаныя наведвальнікі! Сёння (27.12.2022) каса Новага замка працуе да 16:00!
34 views07:05
Открыть/Комментировать
2022-12-26 10:59:35
Ці можна ўявіць сабе святкаванне Новага года без Дзеда Мароза? Канешне, не!

У большасці дамоў пад навагоднюю елку ставіцца фігурка Дзеда Мароза. Асабліва такая традыцыя стала распаўсюджанай у 1960-я гады, калі вытворчасць фігурак Дзеда Мароза ішла па ўсёй тэрыторыі былога СССР у вялізных маштабах. Першыя прамысловыя фігуркі выраблялі з двух тыпаў ваты: шэрая ішла для ўнутранай падмоткі, а белая – для знешніх дэталяў. На некаторых фабрыках ватныя фігуры апрацоўваліся нават вогнеўстойлівым растворам. Акрамя таго, кожная фабрыка распрацоўвала свой індывідуальны выгляд Дзеда Мароза.

У 1970-я гады ватнага Дзеда Мароза змяніў Дзед Мароз з пап’е-машэ, а затым - з пластмасы і пенапласту. У 1990-я гады масавая вытворчасць такіх атрыбутаў Новага Года спынілася, а большасць фабрык увогуле зачынілася.

Мы прадстаўляем Вашай увазе калекцыю фігурак з фондаў музея 1950-1980-х гадоў.
17 views07:59
Открыть/Комментировать
2022-12-22 11:10:44
24.12.2022г.
Стары замак:
да 17.00, каса да 16.00
Новы замак, Музей Максіма Багдановіча, Музей гісторыі Гарадніцы:
да 17.00, каса да 16.30

25.12.2022г.
Стары замак:
да 18.00, каса да 17.00
Новы замак, Музей Максіма Багдановіча, Музей гісторыі Гарадніцы:
да 18.00, каса да 17.30

31.12.2022г.
Стары замак:
да 17.00, каса да 16.00
Новы замак, Музей Максіма Багдановіча, Музей гісторыі Гарадніцы:
да 17.00, каса да 16.30

01.01.2023г.
Музей не працуе!

02.01.2023г.
Стары замак:
да 18.00, каса да 17.00
Новы замак, Музей Максіма Багдановіча, Музей гісторыі Гарадніцы:
да 18.00, каса да 17.30

06.01.2023г.
Стары замак:
да 17.00, каса да 16.00
Новы замак, Музей Максіма Багдановіча, Музей гісторыі Гарадніцы:
да 17.00, каса да 16.30

07.01.2023г.
Стары замак:
да 18.00, каса да 17.00
Новы замак, Музей Максіма Багдановіча, Музей гісторыі Гарадніцы:
да 18.00, каса да 17.30
279 views08:10
Открыть/Комментировать
2022-12-21 16:50:04
Мы пераносім нашу “Навагоднюю казку” на апошні тыдзень года, такім чынам святочнае мерапрыемства адбудзецца 27 снежня. Пачнем святкавать Раство і Новы год разам!

Шчыра запрашаем вас і вашых дзяцей на “Навагоднюю казку” у Новым замку. У праграме: калядная батлейка, казачные персанажы, конкурсы, салодкія падарункі і дыскатэка для дзяцей.

Пачатак у 16.00. Колькасць месцаў абмежавана.
Уся інфармацыя па тэлефонах 71-86-88; +375(29)7766588.
205 views13:50
Открыть/Комментировать
2022-12-20 13:04:37
Шаноўныя сябры, нагадваем, што у Авальнай зале Новага замка па 15.01.2023 дзейнічае выстава елачных цацак "Стары куфар, прыгажуня ёлка" Віцебскага калекцыянера Наталлі Кавалёвай.
270 views10:04
Открыть/Комментировать
2022-12-13 11:31:54
Наш музей атрымаў дзве граматы па выніках конкурсу “Пазнай Беларусь”

Па выніках ХХ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь”, які праводзіцца штогод Нацыянальным агенцтвам па турызму пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей атрымаў Грамату ў намінацыі “Музей года”, паднамінацыя “Рэспубліканскія / абласныя музеі” і Грамату ў намінацыі “Матэрыял года”, паднамінацыя “Інтэрнэт-СМІ”. 9 снежня адбылася цырымонія ўзнагароджвання.
43 views08:31
Открыть/Комментировать
2022-12-12 16:31:59
У хроніцы Яна Хашкоўскага згадваецца закладанне Стэфанам Баторыем у Гродне касцёла “Святога Шчэпана”. Такая святыня даследчыкамі не лакалізавана, таму робяцца высновы аб тым, што згаданым касцёлам з’яўлялася замкавая каралеўская капліца. Дзе яна знаходзілася ў часы Стэфана Баторыя – дакладна невядома. Пазней, у сярэдзіне XVII ст., каралеўская капліца знаходзілася проста ў спальні караля.

Архітэктарамі, якія працавалі над першай чаргой аднаўлення Старога замка, было прынята дапушчэнне, што каралеўская капліца першапачаткова магла размяшчацца ў вялікім памяшканні над брамай. Менавіта таму сёння тут знаходзіцца капліца Святога Стэфана.

12 снежня 1586 года Стэфан Баторый адышоў у іншы свет ў пакоях сваёй гарадзенскай рэзідэнцыі. Са снежня 1586 г. да пачатку 1588 г. цела караля спачывала ў касцёле Найсвяцейшай Марыі Панны (Фара Вітаўта ў Гродне), а пасля было перавезена ў Кракаў і пахавана на Вавелі. Менавіта скульптарам Санці Гучы было выканана надмагілле Стэфана Баторыя ў Марыяцкай капліцы на Вавелі.
35 views13:31
Открыть/Комментировать
2022-12-12 10:33:36
Музей запрашае на Навагоднюю казку

Увага
Колькасць квіткоў абмежавана
Толькі па папярэднім запісе па тэлефонах: 71-86-88, +375 29 77 66 588
284 views07:33
Открыть/Комментировать