Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Логотип телеграм канала @museum_grodno — Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей Г
Логотип телеграм канала @museum_grodno — Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Адрес канала: @museum_grodno
Категории: Искусство и фото
Язык: Русский
Количество подписчиков: 107

Рейтинги и Отзывы

2.67

3 отзыва

Оценить канал museum_grodno и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

2

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 7

2022-11-29 15:33:42
З упэўненасцю можна сказаць, што Новы год - гэта свята, якое любяць дзеці і дарослыя. Галоўным атрыбутам Новага года з’яўляецца святочная елка. У кожнай сям’і ёсць свае традыцыі ўпрыгожвання елкі. Хтосьці яшчэ памятае тыя часы, калі на елку вешалі цукеркі і грэцкія арэхі, загорнутыя ў залатую і срэбраную фольгу. Самі выразалі і склейвалі папяровыя гірлянды.

Старыя елачныя цацкі і сёння захоўваюцца ў некаторых сем’ях як напамін аб сваяках і часах, калі елачныя цацкі не былі такімі разнастайнымі як зараз.

Наш музей таксама збірае атрыбуты Новага года. У калекцыі музея захоўваюцца елачныя цацкі і ўпрыгожванні, якія маюць амаль сто гадоў. Дзякуючы жыхарам горада і наведвальнікам, калекцыя навагодніх цацак штогод папаўняецца.
382 views12:33
Открыть/Комментировать
2022-11-26 09:00:54
Добрай снежнай раніцы
40 views06:00
Открыть/Комментировать
2022-11-25 09:24:53

23 views06:24
Открыть/Комментировать
2022-11-24 16:00:37
25 лістапада ў 16 гадзін у Новым Замку адбудзецца вечар памяці вядомага гродзенскага мастака Аляксандра Раманавіча Захарава.
Мерапрыемства будзе дапоўнена выставай твораў аўтара з фондавых калекцый. Прагучаць вершы мастака ў выкананні яго жонкі Галіны Аляксандраўны Саварэнковай.

Аляксандр Раманавіч - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусі, сябра Беларускага Саюза мастакоў.
235 views13:00
Открыть/Комментировать
2022-11-23 11:49:25
4 интерьерных зала готовятся к открытию в бывшей резиденции короля Стефана Батория в Гродно. Специалисты работают над внутренней отделкой новых помещений Старого замка: это часовня, королевская баня, алебастровый зал — место отдыха монаршей особы, резиденция королевского секретаря. Все интерьеры восстановлены в стиле 16 века.
39 views08:49
Открыть/Комментировать
2022-11-22 15:16:14
18 лістапада загадчык аддзела найноўшай гісторыі Вашкевіч Андрэй Фрыдрыхавіч правёў першую экскурсію па выставе "Гродна сам і пра сябе".

Наведвальнікі маглі не толькі атрымаць асалоду ад гарадскіх краявідаў, але і больш даведацца як пра біяграфію аўтараў карцін, так і пра гісторыю горада Гродна.
52 views12:16
Открыть/Комментировать
2022-11-18 17:49:06
Паглядзіце, як прыгожа выглядае наш дуб у розныя поры года
32 views14:49
Открыть/Комментировать
2022-11-15 14:23:48
Наш музей захоўвае ў сваіх зборах раскошны ўзор падвойнага ткацтва - двухкаляровы шарсцяны дыван з арнаментам, выкананы ў 1989 г. ткачыхай Ядвігай Аўгустаўнай Райскай (1913–2003 гг.) з в.Адэльск Гродзенскага раёна.

Характэрнай рысай дывана з’яўляецца абсалютна ідэнтычны малюнак, толькі розны па колеры з 2-х бакоў. Ткаўся дыван на шырокіх кроснах, памер вырабу - 220 х 160 см. Кампазіцыя дывана мае сярэдзіну і кайму па краях.

У ХІХ ст. на Гродзеншчыне падвойныя дываны выкарыстоўвалі ў заможных сем’ях для пакрыцця ложкаў ці сталоў толькі па святах. Яны ўваходзілі ў пасаг маладой, таму ў дэкоры часта былі зашыфраваны старажытныя сімвалы: маладыя, якія трымаюцца за рукі, дрэва жыцця, галубы, пеўні ці іншыя жывёлы.
323 views11:23
Открыть/Комментировать
2022-11-10 17:12:03
З 11 лістапада ў Новым замку пачынае працаваць выстаўка “Гродна сам і пра сабе”.

Наш горад натхняў і працягвае натхняць на творчасць многія пакаленні мастакоў. Нездарма самая першая выява беларускага горада – гравюра “Сапраўднае адлюстраванне горада Гродна ў Літве”, зробленая мастакамі Гансам Адэльгаўзерам і Мацеем Цюнтам у 1567–1568 гг.

Гэтая выстаўка прадстаўляе сабой своеасаблівы летапіс Гродна за апошнія сто гадоў, створаны мастакамі, якія жылі ў нашым горадзе або наведвалі яго, пачынаючы з 1920-х гадоў. Экспазіцыя дапоўнена кнігамі і часопісамі з выявамі Гродна, старымі літаграфіямі і паштоўкамі.

Пазнаёміцца з біяграфіямі мастакоў, работы якіх прадстаўлены на выстаўцы, можна з дапамогай пададзены ніжэй QR-код. Па QR-коду таксама ёсць магчымасць убачыць, як выглядае гэтая частка горада зараз.

Уваходны білет для школьнікаў – 1,5 руб;
Для навучэнцаў ССНУ, студэнтаў ВНУ, пенсіянераў – 2 руб;
Для астатніх наведвальнікаў – 3 руб.
219 views14:12
Открыть/Комментировать
2022-11-05 15:34:09
Сёння роўна год абноўленай экспазіцыі Старога замка!

За гэты час замак наведала больш за 140.000 чалавек, было праведзена звыш 2000 экскурсій!

Супрацоўнікі музея гераічна спраўляюцца з няспыннай цікавасцю наведвальнікаў і рады новым гасцям. Да таго ж у хуткім часе плануецца адкрыццё яшчэ 4 залаў.

Экспазіцыя Старога замка – гэта адзіныя, унікальныя экспанаты.
Тут можна не толькі пачуць гісторыю, але і ўбачыць яе сваімі вачыма.
Замкавыя печы і кафля – асобная тэма для інтарэсу.
Стары замак – цудоўнае месца для прыгожых фотаздымкаў.
Замак – месца таямніц і доўгіх калідораў.
Аглядная пляцоўка Старого замка – магчымасць пабачыць найпрыгажэйшы беларускі пейзаж.
395 views12:34
Открыть/Комментировать