Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Логотип телеграм канала @museum_grodno — Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей Г
Логотип телеграм канала @museum_grodno — Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Адрес канала: @museum_grodno
Категории: Искусство и фото
Язык: Русский
Количество подписчиков: 107

Рейтинги и Отзывы

2.67

3 отзыва

Оценить канал museum_grodno и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

2

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения 14

2022-07-04 10:35:53
Прадстаўленыя ў калекцыі кручкі: вудзільныя (для лоўлі невялікай рыбы сямейства акунёвых ці карпавых), перамётныя (для лоўлі буйных драпежнікаў – шчупака, судака, сама) і ўніверсальныя.

Дзякуючы праведзеным даследаванням удалося усталяваць відавую разнастайнасць рыб, якіх лавілі ў Нёмане. Сярод 10 відаў рыб, рэшткі якіх выявілі падчас даследаванняў, большасць належала самам. На другім месцы – рыбы сямейства карпавых (лешч, жэрах, галавень, плотка), трэцяе месца належала судаку і шчупаку, і вельмі нязначная колькасць належала балтыйскаму асятру, ласасю і кумжы.

На фотаздымках прадстаўлены пазванкі сама, гліняныя грузілы, рыбалоўныя кручкі і фрагмент блешні, паплавок.
55 views07:35
Открыть/Комментировать
2022-07-04 10:35:05
Сёння раскажам вам пра рыбалоўства

На тэрыторыі Беларусі рыбалоўства вядома з мезаліту. Ужо ў канцы неаліту – пачатку бронзавага веку рыбу лавілі на касцяныя кручкі, сецямі з берасцянымі ці сасновымі паплаўкамі і грузіламі, гарпунамі.

Асноўныя аб’екты здабычы – шчупак, акунь, карась, лешч, плотка і лінь.

Аб папулярнасці гэтага промыслу ў сярэднявечным Гродне сведчыць вялікая колькасць знойдзеных рыбалоўных снасцей: кручкоў, паплаўкоў, гліняных і свінцовых грузіл, блешняў, восцей.

Па выяўленым падчас археалагічных раскопак рыбалоўным снасцям можна зрабіць высновы аб тым, што ў Гродне ў сярэднявечны перыяд пераважала лоўля на кручок.
48 views07:35
Открыть/Комментировать
2022-06-30 10:43:11
Упершыню ў нашым музеі студэнты факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Я.Купалы праходзяць экалагічную практыку.

Практыкантаў пазнаёмяць з экспазіцыйнай, фондавай, даследчай і іншымі відамі працы ў аддзеле прыроды.

Учора пачалося знаёмства з фондавай працай.
66 views07:43
Открыть/Комментировать
2022-06-30 10:40:55 Як працуе музей 30 чэрвеня – 3 ліпеня (Стары замак, Новы замак, Музей гісторыі Гарадніцы, Музей Максіма Багданавіча)

30 чэрвеня, 1 ліпеня, 2 ліпеня з 10.00 да 20.00
Каса:
Стары замак – да 19.00
Астатнія аб’екты – да 19.30

3 ліпеня з 10.00 да 18.00
Каса:
Стары замак – да 17.00
Астатнія аб’екты – да 17.30
60 views07:40
Открыть/Комментировать
2022-06-29 15:45:38
У рамках Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі наш музей ладзіць выстаўку “Гродзеншчына гістарычная”, якая адбудзецца ў Гродзенскім драмтэатры. Ідзе мантаж выстаўкі.
59 views12:45
Открыть/Комментировать