Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сёння раскажам вам пра рыбалоўства На тэрыторыі Беларусі рыб | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Сёння раскажам вам пра рыбалоўства

На тэрыторыі Беларусі рыбалоўства вядома з мезаліту. Ужо ў канцы неаліту – пачатку бронзавага веку рыбу лавілі на касцяныя кручкі, сецямі з берасцянымі ці сасновымі паплаўкамі і грузіламі, гарпунамі.

Асноўныя аб’екты здабычы – шчупак, акунь, карась, лешч, плотка і лінь.

Аб папулярнасці гэтага промыслу ў сярэднявечным Гродне сведчыць вялікая колькасць знойдзеных рыбалоўных снасцей: кручкоў, паплаўкоў, гліняных і свінцовых грузіл, блешняў, восцей.

Па выяўленым падчас археалагічных раскопак рыбалоўным снасцям можна зрабіць высновы аб тым, што ў Гродне ў сярэднявечны перыяд пераважала лоўля на кручок.