Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Прадстаўленыя ў калекцыі кручкі: вудзільныя (для лоўлі невялік | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Прадстаўленыя ў калекцыі кручкі: вудзільныя (для лоўлі невялікай рыбы сямейства акунёвых ці карпавых), перамётныя (для лоўлі буйных драпежнікаў – шчупака, судака, сама) і ўніверсальныя.

Дзякуючы праведзеным даследаванням удалося усталяваць відавую разнастайнасць рыб, якіх лавілі ў Нёмане. Сярод 10 відаў рыб, рэшткі якіх выявілі падчас даследаванняў, большасць належала самам. На другім месцы – рыбы сямейства карпавых (лешч, жэрах, галавень, плотка), трэцяе месца належала судаку і шчупаку, і вельмі нязначная колькасць належала балтыйскаму асятру, ласасю і кумжы.

На фотаздымках прадстаўлены пазванкі сама, гліняныя грузілы, рыбалоўныя кручкі і фрагмент блешні, паплавок.