Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Логотип телеграм канала @museum_grodno — Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей Г
Логотип телеграм канала @museum_grodno — Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Адрес канала: @museum_grodno
Категории: Искусство и фото
Язык: Русский
Количество подписчиков: 107

Рейтинги и Отзывы

2.67

3 отзыва

Оценить канал museum_grodno и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

2

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения

2023-05-18 17:39:57
Паважаныя наведвальнікі!
20 мая пастаянныя экспазіцыі Новага і Старога замкаў адкрыты да 16.00.
Каса Новага замка – да 15.30, а Старога – да 15.00.
З 20.00 пачынаецца праграма "Ноч у музеі. Меламанія"

Шчыра запрашаем!!!!!
45 viewsedited  14:39
Открыть/Комментировать
2023-05-18 10:21:30
Запрашаем!
58 views07:21
Открыть/Комментировать
2023-05-17 12:58:40
Паважаныя наведвальнікі!

Дзень бясплатнага наведвання экспазіцый Новага і Старога замкаў, Музея гісторыі Гарадніцы і Музея Максіма Багдановіча пераносіцца з апошняга аўторка месяца, які выпадае на 30 мая 2023 г., на 18 мая 2023 г. у сувязі з Міжнародным днём музеяў.
18 мая – уваход у музей вольны!

Віншуем усіх супрацоўнікаў музея з прафесійным святам!
412 viewsedited  09:58
Открыть/Комментировать
2023-05-15 10:06:28
Добрай раніцы і цудоўнага дня!
433 views07:06
Открыть/Комментировать
2023-05-10 17:08:40
З 20 мая 2023 г. у Музеі гісторы Гарадніцы пачне працу выстаўка “Папяровы свет” майстра народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” Таццяны Нікіцік.

Т.Нікіцік праводзіць мэтанакіраваную работу па адраджэнні, захаванні і распаўсюджванні народнай спадчыны, папулярызуе мастацкія традыцыі Гродзеншчыны. На выстаўцы будзе прадстаўлена калекцыя з 30 работ у тэхніцы “выцінанка” па тэматыцы: традыцыйныя святы і абрады беларусаў.
403 views14:08
Открыть/Комментировать
2023-05-07 15:45:13
Паважаныя наведвальнікі!

У рамках правядзення рэспубліканскага культурнага патрыятычнага мерапрыемства «Ніхто не забыты, нішто не забыта» Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей 9 мая 2023 года прадастаўляе бясплатнае наведванне пастаянных і часовых экспазіцый і экскурсійнае абслугоўванне.

У сувязі з абмежаванай прапускной магчымасцю экспазіцыйных залаў і ў выпадку высокай напаўняльнасці музейных экспазіцый магчыма часовае абмежаванне наведвання музея для рэгулявання патоку наведвальнікаў.
Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца толькі па папярэднім запісе ў адпаведнасці з правіламі наведання музея і выкананння тэхнікі бяспекі.

9 мая музей працуе з 10.00 да 18.00
Стары замак – каса да 17.00.
Касы Новага замка, Музея Максіма Багдановіча, Музея гісторыі Гарадніцы працуюць да 17.30.
31 views12:45
Открыть/Комментировать
2023-05-04 16:36:06
Запрашаем на квэст “Мінулых гадоў жывая памяць" па экспазіцыі "Вялікая Айчынная вайна" для дзяцей старэйшага ўзросту.

Выконваючы інтэрактыўныя заданні, удзельнікі гульні правялі аналіз асноўных падзей вайны на прыкладзе горада Гродна, пазнаёміліся з прафесійнай ваеннай тэрміналогіяй, вызначылі асаблівасці ваеннай тэхнікі і зброі Другой сусветнай вайны, больш падрабязна разгледзелі ваенныя ўзнагароды часоў Вялікай Айчыннай вайны.
47 views13:36
Открыть/Комментировать
2023-04-26 09:23:33
Суботнік – 2023

Супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея 22 красавіка прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку.

Мы папрацавалі і пастараліся зрабіць тэрыторыю нашых аб'ектаў яшчэ прывабней і прыгажэй, а таксама навялі парадак ва ўнутраных памяшканнях музея.
33 views06:23
Открыть/Комментировать
2023-04-21 17:43:07
20 красавіка ў 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё выставы, прысвечаная памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі. На працягу 35 гадоў узначальваючы Беларускі Экзархат, мітрапаліт Філарэт унёс бясцэнны ўклад у адраджэнне святыняў, вывеў на новы ўзровень развіцця духоўнае жыццё краіны.

Шматгранна ўспрыняць гэтага Чалавека і адчуць Яго ўклад у духоўнае жыццё краіны дапамогуць творы мастакоў, іканапісцаў Беларусі, Расіі, Малдовы, якія былі створаны ў рамках VI Міжнароднага мастацкага пленэру "Святасць зямлі беларускай" (2021), прысвечанага памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Працы лаўрэатаў Усебеларускага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму гісторыі і сучаснасці праваслаўнай царквы ў Беларусі наблізяць гледача да разумення духоўнасці праз дзіцячае светаўспрыманне.

Выстава будзе працаваць да 21 мая 2023 года.
Уваход вольны
.
Нумар тэлефона: 8 (0152) 71-86-83
174 viewsedited  14:43
Открыть/Комментировать
2023-04-20 17:59:14
394 views14:59
Открыть/Комментировать