Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Паважаныя наведвальнікі! У рамках правядзення рэспубліканск | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Паважаныя наведвальнікі!

У рамках правядзення рэспубліканскага культурнага патрыятычнага мерапрыемства «Ніхто не забыты, нішто не забыта» Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей 9 мая 2023 года прадастаўляе бясплатнае наведванне пастаянных і часовых экспазіцый і экскурсійнае абслугоўванне.

У сувязі з абмежаванай прапускной магчымасцю экспазіцыйных залаў і ў выпадку высокай напаўняльнасці музейных экспазіцый магчыма часовае абмежаванне наведвання музея для рэгулявання патоку наведвальнікаў.
Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца толькі па папярэднім запісе ў адпаведнасці з правіламі наведання музея і выкананння тэхнікі бяспекі.

9 мая музей працуе з 10.00 да 18.00
Стары замак – каса да 17.00.
Касы Новага замка, Музея Максіма Багдановіча, Музея гісторыі Гарадніцы працуюць да 17.30.