Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

З 20 мая 2023 г. у Музеі гісторы Гарадніцы пачне працу выстаўк | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

З 20 мая 2023 г. у Музеі гісторы Гарадніцы пачне працу выстаўка “Папяровы свет” майстра народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” Таццяны Нікіцік.

Т.Нікіцік праводзіць мэтанакіраваную работу па адраджэнні, захаванні і распаўсюджванні народнай спадчыны, папулярызуе мастацкія традыцыі Гродзеншчыны. На выстаўцы будзе прадстаўлена калекцыя з 30 работ у тэхніцы “выцінанка” па тэматыцы: традыцыйныя святы і абрады беларусаў.