Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

20 красавіка ў 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка адбылося | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

20 красавіка ў 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё выставы, прысвечаная памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі. На працягу 35 гадоў узначальваючы Беларускі Экзархат, мітрапаліт Філарэт унёс бясцэнны ўклад у адраджэнне святыняў, вывеў на новы ўзровень развіцця духоўнае жыццё краіны.

Шматгранна ўспрыняць гэтага Чалавека і адчуць Яго ўклад у духоўнае жыццё краіны дапамогуць творы мастакоў, іканапісцаў Беларусі, Расіі, Малдовы, якія былі створаны ў рамках VI Міжнароднага мастацкага пленэру "Святасць зямлі беларускай" (2021), прысвечанага памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Працы лаўрэатаў Усебеларускага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму гісторыі і сучаснасці праваслаўнай царквы ў Беларусі наблізяць гледача да разумення духоўнасці праз дзіцячае светаўспрыманне.

Выстава будзе працаваць да 21 мая 2023 года.
Уваход вольны
.
Нумар тэлефона: 8 (0152) 71-86-83