Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Францішак Багушэвіч нарадзіўся 21 сакавіка 1840 года ў вёсцы К | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Францішак Багушэвіч нарадзіўся 21 сакавіка 1840 года ў вёсцы Кушляны. Вядомы беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык.

Вытокі творчасці Францішка Багушэвіча цесна звязаны з фальклорам, а таксама з лепшымі эстэтычнымі традыцыямі славянскай паэзіі. Першымі вядомымі паэтычнымі спробамі Францішка лічаць знойдзеныя ў Львове вершы на польскай мове: “Новы 1886 год”, “Прывід надзеі”, “Хто гэта”, напісаныя ў 1885-1886 гадах.

Увосень 1891 года ў Кракаве выходзіць першы зборнік паэта “Дудка беларуская” пад псеўданімам Мацей Бурачок, хоць яшчэ ў лісце да Яна Карловіча Багушэвіч называў свой зборнік не як “Дудка беларуская”, а “Жалейка”. Пры жыцці паэта пад псеўданімамі былі надрукаваны вершаваны зборнік “Смык беларускі” і апавяданне “Тралялёначка” .

У творчасці паэта таленавіта спалучаны філасофскае і мастацкае асэнсаванне лёсу беларускага народа. Францішак Багушэвіч лічыў мову “адзежай душы”, асновай існавання нацыі, заклікаў шанаваць родную мову.