Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

2 сакавіка ў 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка адкрыецца в | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

2 сакавіка ў 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка адкрыецца выстава сямейнай пары, мастакоў з Мінска, Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай “Узы меж нами”. Аўтары прапануюць увазе гледачоў свае графічныя і жывапісныя творы.

Перапляценне і творчае ўзаемадзеянне ў мастацкай сям'і нарадзіла шмат вобразаў, метафар, задум. Два абсалютна розных па накірунку, па характары мастака валодаюць незвычайнай сувяззю адзін з адным, абменьваючыся думкамі ў сваіх мастацкіх пошуках і ведучы дыялог праз свае творы. Такое яднанне і ёсць "ВУЗЫ ТВОРЧАСЦІ".

Выстава будзе працаваць 03.03-02.04.2023.

Запрашаем!