Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Вялікдзень – адно з галоўных хрысціянскіх свят.  Сярод яго сім | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Вялікдзень – адно з галоўных хрысціянскіх свят.  Сярод яго сімвалаў асобнае месца належыць велікоднаму яйку.

Існуюць чатыры разнавіднасці фарбавальнай і дэкаратыўнай практыкі: крашанка, пісанка, драпанка і крапанка. 
Крашанка – велікоднае яйка, пафарбаванае ў адзін колер. На пісанцы робіцца арнаментальны або сюжэтны ўзор.  Драпанка - яйка, на якое пасля афарбоўкі ўзор наносіцца металічным вастрыём.  Крапанка мае аднатонны фон, на якім размяшчаюцца плямы, палоскі ці  кропкі. Аднак, часта ўсе велікодныя яйкі называюць адным словам – «пісанкі».

Згодна з традыцыяй фарбаванне яек ажыццяўляецца ў Вялікі чацвер, а ў Вялікую суботу яйкі разам з пасхай нясуць у храм. 
Фарбаванымі яйкамі абменьваюцца падчас велікоднага вітання, дораць іх родным, блізкім і суседзям.
Раней пісанку клалі ў саламяны «павук», які падвешваўся ў цэнтры хаты. Таксама лічылася, што велікоднае яйка мела магічную сілу: яно здольна вылечваць хворых, тушыць пажары, дапамагаць у пошуку скарбаў.