Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

“Думаю: Гродна... Бачу дзедаў парог. І чую тупат сваіх дзіцяч | Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

“Думаю: Гродна...
Бачу дзедаў парог.
І чую тупат сваіх дзіцячых ног...
Думаю: Гродна...
Адчуваю павеў маладосьці.
Ці не паехаць мне
У гэтае старое Гродна
у госьці?..”
З.Верас “Старое Гродна”

30 верасня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, мемуарысткі, грамадскай дзяячкі Зоські Верас, сапр.: Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік (1892 – 1991). З гэтай нагоды ў музеі Максіма Багдановіча з 28 верасня працуе выстаўка “Мае думкі часта лятуць у Гродна...”

На выстаўцы экспануецца каштоўны фотаздымак, зроблены ў 1897 г. ў фотамайстэрні І.І.Садоўскага-Л.Казлоўскага, на якім Людвіка Сівіцкая ў пяцігадовым ўзросце. Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены: рукапісы ўспамінаў З.Верас "Старое Гродна" і "Нёмну.." (1982); самаробны альбомам "Горадзенскі гурток беларускай моладзі" (1980-я); экслібрыс З.Верас (з надпісам аўтара Вячкі Целеша); фотаздымкі пачатку 1980-х гадоў і г.д.

Запрашаем!